Сярге́й Пятро́віч Бо́ткін (; , Масква — , Ментона) — рускі тэрапеўт, заснавальнік фізіялагічнага кірунку ў медыцыне і школы рускіх клініцыстаў. Паходзіў з роду маскоўскіх купцоў Боткіных, сын купца Пятра Конанавіча Боткіна.

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі ўніверсітэт (1855). Прафесар Медыка-хірургічнай акадэміі ў Пецярбургу (1861). Упершыню ў Расіі стварыў клініка-эксперыментальную лабараторыю (1861), дзе даследаваў фізіялагічнае і фармакалагічнае дзеянне лякарстваў. Распрацаваў шэраг пытанняў паталогіі ўнутраных органаў, інфекцыйных хвароб (у тым ліку пра інфекцыйную прыроду так званай катаральнай жаўтухі — хвароба Боткіна), дыягностыку і лячэнне блукальнай ныркі. Адзін з заснавальнікаў ваенна-палявой тэрапіі. Увёў інстытут санітарных урачоў (1886), адкрыў у Пецярбургу бясплатную амбулаторыю (1861), бальніцу (1880), заснаваў Жаночыя ўрачэбныя курсы (1872).

Зноскі

Сяргей Пятровіч Катэгорыя:Медыкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Выпускнікі медыцынскага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта Катэгорыя:Тайныя саветнікі Катэгорыя:Тэрапеўты Расійскай імперыі