Пётр Іосіфавіч Лабко́ ( — )Лобко Пётр Иосифович (12.07.1929 — 22.08.2011) // Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт — беларускі вучоны ў галіне анатоміі, доктар медыцынскіх навук (1966), прафесар (1968), Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (1994).

Біяграфія Нарадзіўся 12 ліпеня 1929 года ў вёсцы Кухчыцы Клецкага раёна Мінскай вобласці. У 1951 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут і застаўся ў ім у аспірантуры пры кафедры нармальнай анатоміі. У 1955 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. У 1954—1966 гадах — на пасадзе асістэнта кафедры, у 1966—1967 гадах — дацэнтЛобко Петр Иосифович // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. У 1966 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Будова вузлоў сонечнага спляцення і іх сувязей у жывёл і чалавека». У 1968—1975 гадах - прафесар, у 1975—1988 гадах - загадчык кафедрай нармальнай анатоміі. У 1967—1968 і 1988—1989 гадах працаваў на Кубе прафесарам-кансультантам у Гаванскім універсітэце і Медыцынскім універсітэце горада Сант’яга-дэ-Куба. У 1989—1996 гадах — зноў на пасадзе загадчыка кафедрай нармальнай анатоміі ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэце, з 1996 года — прафесар.

Навуковая і грамадская дзейнасць П. І. Лабко належаць навуковыя працы па параўнальна-марфалагічным і эксперыментальным вывучэнні вегетатыўнай нервовай сістэмы, уплыве неспрыяльных фактараў навакольнага асяроддзя на будову нервовай сістэмы і ўнутраных органаў.

Аўтар больш за 300 навуковых прац, 8 манаграфій і вучэбнага дапаможніка, 38 публікацый у замежных выданнях.

Пад кіраўніцтвам П. І. Лабко выкананы 35 кандыдацкіх і 3 доктарскія дысертацыі.

Удзельнік 20 міжнародных кангрэсаў і канферэнцый. Член прэзідыума і праўлення Усесаюзнага, старшыня Рэспубліканскага навуковага таварыства анатамаў, гістолагаў і эмбрыёлагаў. Член Каардынацыйнага савета Асацыяцыі анатамаў краін СНД, рэдакцыйных калегій часопісаў «Морфология» («Архив анатомии, гистологии и эмбриологии»), «Здравоохранение» («Здравоохранение Белоруссии»), Цэнтральнай метадычнай камісіі па анатоміі пры Міністэрстве аховы здароўя СССР. Быў старшынёй савета БДМУ па абароне доктарскіх дысертацый. Акадэмік Беларускай акадэміі экалагічнай антрапалогіі і Міжнароднай акадэміі ітэгратыўнай антрапалогіі.

Узнагароды Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР (1979) Ордэн Дружбы народаў (1986) Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1994, у аўтарскім калектыве) — за навучальны дапаможнік для студэнтаў медыцынскіх інстытутаў «Вегетатыўная нервовая сістэма» (атлас) 1988 года выдання. Медаль «Ветэран працы» Нагрудны знак «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь» Знак М. І. Пірагова «За заслугі ў гуманнай дзейнасці саюза таварыстваў Чырвонага крыжа і Чырвонага Паўмесяца СССР»

Літаратура

Анатомы Беларуси / П. И. Лобко. — Минск, 2003.

Спасылкі Лобко Пётр Иосифович (12.07.1929 — 22.08.2011) // Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт Лобко Петр Иосифович // Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт Е. С. Околокулак (E.S. Okolokulak) СВЕТЯ ДРУГИМ, СГОРАЮ САМ (ПАМЯТИ ПРОФЕССОРА ЛОБКО П. И.) // Часопіс Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта

Катэгорыя:Анатамы СССР Катэгорыя:Анатамы Беларусі