Цэнтр падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына — галоўная савецкая і расійская ўстанова па падрыхтоўцы касманаўтаў. Быў створаны створаны 11 студзеня 1960 года ў Звёздным гарадку як Першы атрад касманаўтаў СССР. 30 красавіка 1968 года ў знак найвышэйшй павагі і ў мэтах увекавечання памяці першага касманаўта ў свеце Цэнтру падрыхтоўкі касманаўтаў было прысвоена імя Юрыя Гагарына.

Кіраўнікі цэнтра Яўген Анатольевіч Карпаў (1960—1963) Міхаіл Пятровіч Адзінцоў (1963) Мікалай Фёдаравіч Кузняцоў (1963—1972) Георгій Цімафеевіч Берагавой (1972—1987) Уладзімір Аляксандравіч Шаталаў (1987—1991) Пётр Ільіч Клімук (1991—2003) Васіль Васільевіч Цыбліеў (2003—2009) Сяргей Канстанцінавіч Крікалёў (2009—2014) Юрый Валянцінавіч Ланчакоў (2014—2017) Павел Мікалаевіч Уласаў (з 2017)

Спасылкі Афіцыйны сайт Цэнтра падрыхтоўкі касманаўтаў імя Ю. А. Гагарына

Катэгорыя:Касманаўтыка СССР Катэгорыя:Касманаўтыка Расіі