Масляк летні, масляк зярністы (Suillus granulatus) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства балетавых.
Апісанне Шапка дыяметрам 3—10 см, акругла-пукатая, потым плоская, жоўта-бурая, вохрыста-карычневая. Мякаць белая. Трубачкі кароткія, светла-жоўтыя. Ножка жаўтавата-белая, без кольца, уверсе з дробнымі вадзяністыі кроплямі з зярністай паверхняй. Споры светла-жаўтаватыя.
Выкарыстанне Ядомы грыб. На Беларусі пладаносіць у чэрвені — ліпені, іншы раз у маі.
Літаратура
Катэгорыя:Масляк Катэгорыя:Ядомыя грыбы