Мак аргемона (Papaver argemone) — від травяністых раслін сямейства . Распаўсюджаны ў Еўропе, Заходняй Азіі і Паўночнай Афрыцы.
Апісанне Аднагадовая расліна да 5 дм вышынёй. Сцёблы простыя ці разгалінаваныя. Лісце да 12[-20] см. Кветкі: пялёсткі цёмна-чырвоныя, часам з цёмнай базальнай плямай, да 25 мм; пылавікі бледна-сінія. Каробачкі сядзячыя, ад даўгаватых да булавападобных, выразна рабрыстыя, да 2 см, ад рэдка да слаба шчаціністых .
Распаўсюджанне Паўночная Афрыка: Алжыр (пн.), Егіпет (пн.), Марока, Канарскія астравы, Еўропа: Данія, Ірландыя, Швецыя (пд.), Нарвегія (пд.), Вялікабрытанія, Аўстрыя, Бельгія, Германія, Венгрыя, Нідэрланды, Польшча, Славакія, Швейцарыя, Беларусь, Эстонія, Латвія, Літва, Малдова, Украіна (зх і Крым), Албанія, Боснія і Герцагавіна, Харватыя, Грэцыя, Італія (у т. л. Сардзінія), Македонія, Чарнагорыя, Румынія, Сербія (у т. л. Косава), Славенія, Францыя (у т. л. Корсіка), Партугалія, Іспанія; Азія: Кіпр, Сінай — Егіпет, Іран, Ірак, Ізраіль, Іарданія, Ліван, Сірыя, Турцыя, Арменія; натуралізаваны: пн.-ўсх. і пн.-зах. ЗША .
Ва Украіне расце на пясчаных і камяністых месцах і пасевах — на захадзе і ў Крыму. Пустазельная, дэкаратыўная расліна. Уваходзіць у пералік відаў, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення на тэрыторыі г. Севастопаля.
Галерэя
Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе Катэгорыя:Флора Азіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Афрыкі Катэгорыя:Флора Еўропы Катэгорыя:Мак