Япо́нская мо́ва (саманазва: 日本語, にほんご, にっぽんご, Транскрыпцыя паводле МФА) — мова японцаў і фактычна дзяржаўная мова Японіі, са спрэчным сістэматычным становішчам сярод іншых моў. Родная мова для 122 млн чалавек (9-е месца ў свеце), свабодна валодаюць — каля 140 млн чалавек. Пашыраная пераважна ў Японіі, а таксама ў асяроддзі японскіх эмігрантаў.
Першыя пісьмовыя сведчанні існавання японскай мовы датуюцца VIII стагоддзем. Японская мова запісваецца трыма графічнымі сістэмамі — дзвюма складовымі азбукамі кана (хірагана і катакана) і спрошчанымі пасля 1946 года кітайскімі іерогліфамі. Хірагана выкарыстоўваецца для дапісання марфем ва ўласна японскіх ці даўно запазычаных словах, аснова ці нейкая частка якіх запісаная іерогліфамі, альбо для запісу слоў, якія больш не запісваюцца іерогліфамі (пасля рэформы ці з нейкіх іншых прычын). Катакана выкарыстоўваецца да запісу запазычанняў і выклічнікаў. Існуе таксама лацінізаваны алфавіт рамадзі для перадачы японскіх фанем.
Слоўнік японскай мовы налічвае больш за мільён слоў. На японскую лексіку ў значнай ступені паўплывала кітайская мова. Пасля другой сусветнай вайны мае месца актыўнае запазычанне англійскіх слоў.
Нацумэ Сосэкі з'яўляецца адным з аўтараў, якія сфарміравалі сучасную літаратурную японскую мову. У 1946 годзе была праведзена рэформа іерагліфікі ў мэтах яе спрашчэння. Быў таксама складзены спіс найчасцей ужываных іерогліфаў, а іерогліфы, якія ў яго не ўвайшлі, пачалі выкарыстоўваюцца вельмі рэдка. У выніку таго, што ў Кітаі падобная рэформа таксама была асобна праведзена пасля Другой сусветнай вайны, сёння японская іерагліфіка і кітайская іерагліфіка КНР адрозніваюцца, а кітайцы дыяспары ў Паўднёва-Усходняй Азіі і кітайская дзяржава на Тайвані засталіся пры старых варыянтах напісання.
Паводле граматычнага строю, мова аглюцінатыўная з пераважна сінтэтычным выражэннем граматычных значэнняўЯпонская мова // .
На поўдні Японскага архіпелага знаходзіцца пэўная частка ідыёмаў (гл. рукюскія мовы), якія могуць лічыцца як асобнымі ад японскай мовамі, так і яе дыялектамі. З імі японская мова ўтварае сям'ю япона-рукюскіх моў. Сувязі сям'і з'яўляюцца нявызначанымі, аднак існуе гіпотэза аб належнасці япона-рукюскае сям'і да алтайскіх моў. Тым не менш, калі разглядаць рукюскія мовы як дыялекты японскае мовы, японская мова становіцца адзінай, а значыць — мовай-ізалятам (мова, якая не ўваходзіць у якую-небудзь моўную галіну, групу ці сям'ю) або непасрэдна ўваходзіць у алтайскую сям'ю моў (гіпатэтычна).
Дыялекты
Дзякуючы геаграфічным асаблівасцям Японіі (мноства ізаляваных астравоў, высокія горныя хрыбты) існуе больш за дзясятак дыялектаў мовы. Яны адрозніваюцца па слоўнікавым запасе, марфалогіі, ужыванні службовых часцін, а ў некаторых выпадках — і па вымаўленні. Сярод распаўсюджаных дыялектаў можна вылучыць (), () і (), Токіа і наваколля. Носьбіты розных далёкіх дыялектаў часта не разумеюць адзін аднаго (падраздзел 1.2.1), хоць кожны японец ведае літаратурную японскую мову. Найбольшыя моўныя адрозненні існуюць паміж паўднёвымі (астравы Рукю), і паўночнымі раёнамі Японіі. Асноўная тэрыторыя дзеліцца на заходнюю і ўсходнюю групы. На аснове такійскага дыялекту была створана «агульная мова» ( кё:цу:го). Стандартызаваны дыялект з 1886 года стаў вывучацца ў навучальных установах. Згладжванне дыялектычных асаблівасцей таксама звязана з актыўным выкарыстаннем агульных дыялектаў у СМІ.
Фанетыка
Зычныя Асаблівасцю японскай мовы з'яўляецца тое, што за зычным, як правіла, павінен ісці галосны. Так, словы ў японскай мове не могуць пачынацца збегам зычных, а паміж галоснымі са спалучэнняў зычных могуць стаяць толькі і спалучэнні з першым , а ў канцы слова акрамя галосных можа быць толькі насавы зычныАлпатов В. М. Японский язык // Лингвистический энциклопедический словарь. 1990. — С. 625.. білабілярныальвеалярнырэтрафлексныальвеалярна-палатальныпалатальнывелярныувулярныгартаннывыбухныp bt dk ɡнасавыmnŋɴаднаўдарныɽфрыкатыўныɸs zɕ ʑçhапраксімантjɰафрыкатʦ ʣʨ ʥ
Галосныя Хірагана МФА Заўвагі あ Як «а» ў крыніца. い Як «і» ў мяккі. Пасля галоснай і ў пачатку слова можа вымаўляцца як «і» う Адсутнічае ў беларускай мове, сярэдні гук паміж «ы» і «у». え Як «э» ў сэнс. Пасля к, г, м звычайна вымаўляецца як беларускае «е» ў кепскі. お Як беларускае «о», але не такі доўгі.
Гл. таксама
Зноскі
Літаратура Алпатов В. М. Японский язык // Лингвистический энциклопедический словарь. — : «Советская энциклопедия», 1990. — С. 625—626.
Спасылкі
Японская мова // Этналог Урокі японскай мовы Урокі японскай мовы. NHK World Матэрыялы па японскай мове
Катэгорыя:Мовы Палау Катэгорыя:Мовы Японіі Катэгорыя:Ізаляваныя мовы Катэгорыя:Японцы Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы