Палато́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці Рэспублікі Беларусь. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Палата.
Гісторыя Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Полацкага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Верхачэнскага і Юравіцкага сельсаветаўУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. У 1957 годзе ў склад Тросніцкага сельсавета перададзены вёскі Арлова і Спаскае, а ў склад сельсавета з Домнікаўскага сельсавета перададзены вёскі Заполле і ЗатрасценнеРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутутаў працоўных № 316 // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 8.. 20 мая 1960 года ў склад Тросніцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Гірсіна, Глушонкі, Жыхары, Замхі, Шумацёнкі і Юравічы), у склад сельсавета з Тросніцкага сельсавета пералічаны 2 населеныя пункты (Арлова і Спаскае)Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.. 17 ліпеня 1964 года частка сельсавета (3 населеныя пункты: Верхачэнне, Сіцянец і Улогава) уключана ў склад адноўленага Юравіцкага сельсаветаРашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 ліпеня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 31 (1071).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Палатоўскага сельсавета 13 населеных пунктаў. 24 чэрвеня 2008 года скасавана вёска ЛонніцаРешение Полоцкого районного Совета депутатов от 24 июня 2008 г. № 90 Об упразднении населённых пунктов Полоцкого района . 10 кастрычніка 2013 года да сельсавета далучана большая частка скасаванага Юравіцкага сельсавета (18 населеных пунктаў: аграгарадок Захарнічы, вёскі Баяноўшчына, Верхачэнне, Гірсіна, Глушонкі, Дразды, Жыхары, Залессе, Замхі, Калошкі, Муштарова, Пазнякова, Сасноўка, Сіцянец, Скавародзіна, Спаскае, Шумацёнкі і Юравічы)Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области .
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (12 населеных пунктаў) — 813 чалавек, з іх 92,6 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 1,7 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (30 населеных пунктаў) — 1244 чалавекі.
Населеныя пункты Палатоўскі сельсавет уключае 30 населеных пунктаў: Бабовікі Баяноўшчына Верхачэнне Гірсіна Глушонкі Дзявічкі Дразды Жыхары Залессе Замхі Затрасценне Захарнічы Казімірова Калошкі Конны Бор Копаль Муштарова Новая Палата Пазнякова Палата Сарнаполле Сасноўка Сіцянец Скавародзіна Скобрае Спаскае Стадола Узніцы Шумацёнкі Юравічы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С. Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе