Мазавецкае ваяводства () — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Польшчы. Адміністрацыйны цэнтр і буйнейшы горад — Варшава. Плошча — 35 тыс. км², насельніцтва — 5 301 760 жыхароў (2013 год)Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2013 .
Утворана 1 студзеня 1999 года ў выніку адміністрацыйнай рэформы.
Геаграфія Размешчана на Мазавецкай нізіне, у межах якой вылучаецца Варшаўская катлавіна. Рэльеф нізінны з участкамі марэнных раўнін і шырокімі далінамі. Карысныя выкапні: будаўнічыя матэрыялы (гліны, пяскі, жвір, мел).
Клімат умерана-кантынентальны. Сярэднія тэмпературы студзеня — ад -4°C да -2.5°C, ліпеня — 18.5°C, ападкаў 470—600 мм за год.
Галоўныя рэкі: Вісла, Буг, Нараў, возера Зягжынскае. Глебы пераважна падзолістыя, балотныя, бурыя. Лясы займаюць 21% тэрыторыі.
Прамысловасць Гаспадарка прамыслова-аграрнага тыпу. Развіты машынабудаванне і металаапрацоўка (аўтамабіле- і трактарабудаванне, электратэхнічная, электронная прамысловасць), нафтахімічная і хімічная, харчовая, лёгкая прамысловасць.
Асобы Міхал Клеафас Агінскі (1765, Гузаў — 1833) — кампазітар.
Літаратура
Катэгорыя:Ваяводствы Польшчы