Шызафрэнія ( — «раскалываю» + — «розум, развага», праз ) — хранічная псіхічная хвароба, якая характарызуецца бесперапынным або прыступападобным цячэннем з парушэннем мыслення, эмоцый і ўспрымання навакольнага свету. Часцей узнікае ва ўзросце да 25 гадоў. Тэрмін шызафрэнія ўпершыню прапанаваў швейцарскі псіхіятр Эйген Блейлер (1911).
Вылучаюць 4 асноўныя формы шызафрэніі: параноідная (трызненне, слыхавыя галюцынацыі і інш.), кататанічная (адсутнасць мовы, беспрычыннасць дзеяння, ступар і інш.), гебефрэнічная (пачатак захворвання) і простая (нарастальная страта эмацыянальнасці, жыццёвай актыўнасці і інш.)
Адрозніваюць раннюю стадыю шызафрэніі (дэбют), якая змяняецца актыўнай фразай з характэрнымі сімптомамі (галюцынацыі, трызненне і інш.) і стадыю рэмісіі, у час выяўляюццца змены асобы, , зніжэнне псіхічнай актыўнасці і інш.
Лячэнне псіхафармакатэрапеўтычнае, з выкарыстаннем моцных псіхатропных сродкаў.
Эпідэміялогія Хвароба ахоплівае маладых асоб мужскога полу, як правіла 20-28 год і жанчын 26-32 год. У дзяцей прыкметы хваробы праяўляюцца вельмі рэдка. Справа на карце бачна распраўсюджванне хваробы па свеце.
Вядомыя асобы, якія хварэлі на шызафрэнію Джон Форбс Нэш
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Артыкул пра шызафрэнію ў Merck Manual Форум «Шызафрэнія і Я» Форум хворых на шызафрэнію, іх лекараў і сваякоў. Schizophrenia Research Forum Форум даследаванняў шызафрэніі.