Апо́ле (, ), да 1945 года Опельн () — горад па поўдні Польшчы, з'яўляецца гаспадарчым, навуковым, культурным і адміністрацыйным цэнтрам Апольскага ваяводства. Аполе з'яўляецца адным з самых старых гарадоў Польшчы. Горад знаходзіцца ў гістарычнай вобласці Верхняя Сілезія і з сярэднявечча да пачатку ХХ стагоддзя быў яе сталіцай. Першыя згадкі аб Аполі датуюцца 845 годам. Колькасць насельніцтва горада дасягае 120,2 тыс. чалавек.
Праз Аполе цячэ рака Одра, Сворніца і Пручкоўскі Паток, таксама ёсць невялікія рэкі Маліна, Альшчанка і Чарнка. Самы высокі пункт горада ўзносіцца на вышыню 176 м над узроўнем мора.
Гісторыя Упершыню згадваецца каля 1000 года як славянскае паселішча. З 1202 года рэзідэнцыя Пястаў. Перад 1254 годам атрымаў гарадскія правы. З 1532 года Аполе (ням. Опельн) у складзе Аўстрыі, з 1740 — Прусіі, пасля 1871 — Германіі. З 1945 зноў у Польшчы. Эканоміка Развіты машынабудаўнічая, металаапрацоўчая, лёгкая (швейная, трыкатажная, мэблевая), харчовая, будаўнічых матэрыялаў (шкляная, 2 цэментныя заводы), паліграфічная прамысловасць. Порт на р. Одра, вузел чыгунак і аўтадарог.
Адукацыя Апольскі ўніверсітэт Апольскі політэхнічны інстытут Вышэйшая банкаўская школа Вышэйшая школа кіравання і адміністрацыі Дзяржаўная медыцынская вышэйшая прафесійная школа
Культура Апольская філармонія імя Юзафа Эльснера Тэатр імя Яна Каханоўскага Апольскі тэатр лялькі і акцёра імя А. Смолькі Штогадовы Фестываль польскай песні на Спеўным полі Музей апольскай вёскі Музей польскай песні ў Аполі
Славутасці Захаваліся кафедральны сабор (15 ст.), францысканскі (заснаваны ў 1287) і дамініканскі (заснаваны ў 1295) кляштары, камяніцы 15—18 стст., (1300) былога замка Пястаў і інш. Заапарк.
Гарады-пабрацімы Алітус, Літва , Грэцыя Белгарад, Расія Бон, Германія Брунталь, Чэхія Градзец-Кралавэ, Чэхія Карара, Італія Дыжон, Францыя Грас, Францыя Інгальштат, Германія Івана-Франкоўск, Украіна Куопіа, Фінляндыя Мюльгайм-на-Руры, Германія Патсдам, Германія Роанак, ЗША Секешфехервар, Венгрыя
Літаратура
Спасылкі