Зоркаўка злакавая (Stellāria gramīnea) — від раслін роду сямейства .

Назва

Зоркаўка злакавая, зорачка, зоркаўка травяністая, цапняк Ботанический словарь, Спб, 1878Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев..

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна.

Сцябло чатырохграннае, голае, сцелецца, галінастае, вышынёй ад 10 да 45 см. Лісце лінейна-ланцэтнае або ланцэтнае, сядзячае, па краі раснічастае, даўжынёй да 4 см, шырынёй каля 4 мм, размешчана супратыўна. Лісце і сцябло могуць мець шызае адценне.

Кветкі белыя, дробныя, у выглядзе зорачак, з двураздзельнымі пялёсткамі на доўгіх кветаножках. Цвіце з мая па верасень.

Плод — прадаўгаватая каробачка. Плоданасіць з чэрвеня па кастрычнік.

Арэал Распаўсюджаная ў Еўропе, еўрапейскай частцы Расіі, Перадкаўказзі, Сібіры. Звычайная расліна сярэдняй паласы Расіі.

Месцы вырастання Расце на лугах, пустках, у рознатраўных стэпах, у светлых лясах, на палянах, узлесках, высечках, па берагах вадаёмаў, абочынах дарог, ускраінах палёў, пакладах.

Літаратура

Спасылкі

Звездчатка на сайце «Энцыклапедыя дэкаратыўных садовых раслін » Звездчатка на сайце «Архіў прыроды Расіі» (прырода.рф) Stellaria graminea (Звездчатка зёлкавая) на сайце USDA NRCS

Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Зоркаўка