Юрый Іванавіч Казакоў () — беларускі архітэктар.
Біяграфія Скончыў у 1964 годзе Беларускі політэхнічны інстытут, вучыўся ў А. Воінава, В. Гусева, Г. Заборскага. З 1964 года выкладаў у Беларускай політэхнічнай акадэміі, аспірант, асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт. Удзельнік мастацкіх выставак з 1966 года. Дацэнт (1980).
Член Беларускага саюза архітэктараў з 1966 года, Беларускага саюза мастакоў з 1993 года.
Жыў у Мінску.
Памёр 9 снежня 2009 года. Пахаваны на Маскоўскіх могілках у Мінску.
Творчасць
Працуе ў мемарыяльнай архітэктуры. Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): помнікі партызанам у в. Іканы Барысаўскага раёна (1965), У. І. Леніну ў Лепелі (1970), Століне (1980), В. З. Каржу ў в. Хорастаў Салігорскага раёна (1975), У. М. Азіну ў Полацку (1976), ахвярам фашызму ў Чэрвені (1976), С. І. Вавілаву (1978), М. Багдановічу (1981) у Мінску, С. Буднаму ў Нясвіжы (1982), Ф. Скарыну ў Празе (Чэхія), В. Каржу ў в. Хорастава Мінскай вобласці, А. Багдановічу ў гарадскім пасёлку Халопенічы Мінскай вобласці, Пятру Мсціслаўцу на плошчы Пятра Мсціслаўца ў МсціславеСкульптар Аляксандр Батвінёнак: Людзі спакон вякоў жылі паводле законаў міфаў // БелаПАН.
Мемарыяльныя комплексы «Брэсцкая крэпасць-герой» (1971), «Дзяржынава» (1977), воінам Савецкай Арміі і партызанам у Маладзечне (1982), «Драмлёва» (1982), «Курган Славы» ў вёсцы Сычкава Магілёўскай вобласці; загінулым воінам і партызанам у г. Свіслач Гродзенскай вобласці.
Бюсты К. Маркса і У. І. Леніна каля будынка ЦК КПБ у Мінску (1980), бюст Пятра Машэрава ў Віцебску (1980, скульптар З. Азгур), скульптурная кампазіцыя «Раніца мастака», прысвечаная мастаку Валенцію Ваньковічу, у МінскуАб адкрыцці помніка Валенцію Ваньковічу, шмат помнікаў-бюстаў і мемарыяльных дошак у гарадах Беларусі і Расіі (усё ў суаўтарстве).
Узнагароды Узнагароджаны бронзавымі медалямі ВДНГ СССР (1966, 1970, 1983), Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1972).
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Нарадзіліся ў Шуі