Уладзі́мір Не́сцеравіч Дра́жын (, в. Дражна, Старадарожскі раён, Бабруйская вобласць) — беларускі палітык і дыпламат. Ганаровы грамадзянін Нясвіжа (2002).

Біяграфія Нарадзіўся 25 верасня 1947 года ў в. Дражна Старадарожскага раёна Бабруйскай вобласці (цяпер — Мінская вобласць).

У 1965 годзе скончыў Залужскую сярэднюю школу. Пасля школы тры гады служыў у танкавых войсках Савецкай Арміі.

У 1975 годзе скончыў аўтатрактарны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута па спецыяльнасці «Аўтамабілі і аўтамабільная гаспадарка», скончыў Мінскую вышэйшую партыйную школу.

Працаваў на Беларускім аўтамабільным заводзе.

Дэпутат Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання.

Старшыня Нясвіжскага райвынкама ў 1990—1998 гадах.

У 1998—2000 гадах — намеснік старшыні Мінскага аблвыканкама. 27 красавіка 2000 года прызначаны першым намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама.

З 24 верасня 2001 годаУказ Президента Республики Беларусь от 24 сентября 2001 г. № 517 «О назначении В. Н. Дражина Заместителем Премьер-министра Республики Беларусь» да 27 снежня 2005 годаУказ Президента Республики Беларусь от 27 декабря 2005 года № 623 «Об освобождении В. Н. Дражина от должности Заместителя Премьер-министра Республики Беларусь» быў Намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. Курыраваў працу сацыяльнай сферы, навукі, гандлю.

У 2005—2006 гадах — член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га скліканняУказ Президента Республики Беларусь от 27 декабря 2005 г. № 632 «О назначении В. Н. Дражина членом Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь третьего созыва» .

13 сакавіка 2006 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы і паслом у Фінляндскай Рэспубліцы па сумяшчальніцтвеУказ Президента Республики Беларусь от 13 апреля 2006 г. № 234 «О назначении В. Н. Дражина Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Литовской Республике, Чрезвычайным и Полномочным Послом Республики Беларусь в Финляндской Республике по совместительству и присвоении ему дипломатического ранга Чрезвычайного и Полномочного Посла» .

У снежні 2014 года быў абраны старшынёй Беларускай асацыяцыі гольфаВладимир Дражин. В Беларуси у гольфа хорошие перспективы развития.

Сям’я Сын — Вадзім Уладзіміравіч Дражын — скончыў архітэктурны факультэт БНТУ, кандыдат архітэктуры, генеральны дырэктар ЗАТ «ВіяСЕТрэйд», першы намеснік старшыні Беларускага саюза архітэктараўРуководство ОО «Белорусский союз архитекторов».

Узнагароды Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (1997)Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 5 сентября 1997 г. № 1174 «О награждении В. Н. Дражина Почетной грамотой Совета Министров Республики Беларусь» ; ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (2008)Постановление Президиума Совета Республики Национального собрания Республики Беларусь от 11 марта 2008 г. № 807-ПСР3 «О награждении Н. П. Барановой, К. А. Сумара и В. Н. Дражина Почетной грамотой Национального собрания Республики Беларусь» ; ордэн «Знак Пашаны»; ордэн Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай (2012; Беларуская праваслаўная царква).

Спасылкі Посольство Республики Беларусь в Литовской Республике (па стане на 20 красавіка 2009 года)

Катэгорыя:Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы Катэгорыя:Дыпламаты Беларусі Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Дэпутаты Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання Катэгорыя:Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Літве Катэгорыя:Паслы Беларусі ў Фінляндыі Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Старшыні Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Нясвіжа Катэгорыя:Намеснікі старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання