Канстанцін Аляксандравіч Чалоўскі (каля , Гладкава, Чавускі павет — ) — выкладчык Магілёўскай семінарыі і іншых навучальных устаноў Магілёва. Займаўся навуковай працай і зрабіў першае апісанне флоры Магілёўскай губерні.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям’і святара сяла Гладкава Чавускага паветаНекралог К. Чалоўскага .
У К. Чалоўскага рана з’явілася цікавасць да прыродазнаўчых навук. Ён назіраў за раслінамі з дзяцінства.
Паступіў спачатку ў Магілёўскае духоўнае вучылішча, а потом у Магілёўскую духоўную семінарыю, дзе схільнасць да заняткаў батанікай і медыцынай не страціў, а працягнуў увесь вольны час займацца любімай справай. Падчас вучобы склаў калецыю лекавых раслін і аптэчку, якой дазваляў карыстацца іншым. Бацька хацеў адправіць сына ў , але памёр, з-за чаго далейшая адукацыя апошняга не склалася. Нават з аплатай за семінарыю былі цяжкасці з-за недахопу грошай, але К. Чалоўскаму як лепшаму вучню і сіраце даравалі казённае семінарскае ўтрыманне і дазволілі навучанне.
У студзені 1842 года К. Чалоўскі прасіў дазволу паступіць у , але кіраўніцтва семінарыі пад пагрозай адмовіць у казённым утрыманні адмовіла. Але паколькі па новай рэформе семінарыям патрэбны былі выкладчыкі сельскай гаспадаркі, выпускніка К. Чалоўскага накіравалі ў Горацкую земляробчую школу, якую той выдатна скончыў і вярнуўся выкладчыкам у Магілёўскую духоўную семінарыю, дзе наступныя трыццаць гадоў выкладаў сельскую гаспадарку і натуральную гісторыю, фізіку, матэматыку, каморніцтва, практычную геаметрыю, лацінскую і нямецкую мову. 10 гадоў быў таксама бібліятэкарам, а 2 гады — членам будаўнічага камітэта па перабудове семінарскіх будынкаў.
Адначасова з працай у семінарыі К. Чалоўскі з 1873 года быў выкладчыкам фізікі і натуральных навук у жаночым вучылішчы духоўнага ведамства пры Буйніцкім жаночым манастыры, з 1873 года ж — выкладчыкам фізікі, хіміі, батанікі і фізіялогіі ў жаночай гімназіі; з адкрыццём у Магілёве цэнтральнай фельчарскай школы ў 1874 годзе — выкладчыкам фізікі ў гэтай школе. Акрамя гэтага, больш за 10 гадоў (1862—1873) выкладаў таксацыю, а потым і натуральную гісторыю ў каморніцка-таксатарскіх класах, якія тады існавалі пры мужчынскай гімназіі, і каля 2 гадоў (1878—1879) натуральную гісторыю ў той жа гімназіі.
З 1877 года па ўласным прашэнні скончыў працу ў семінарыі, адначасова пачаў скарачаць колькасць сваіх службовых абавязкаў. З 1892 года пакінуў службу ў жаночым вучылішчы, а ў 1895 — і ў фельчарскай школе. Апошні год працы ён ужо не мог падымацца на верхні паверх школы, таму яму адмыслова дазволілі весці заняткі на ніжнім паверсе.
К. Чалоўскі быў чалавекам, маральныя і асабістыя якасці якога ацэньваліся высока ўсім грамадствам: ад вучняў і калег да шырокіх колаў жыхароў Магілёва і навукоўцаў з усяго свету. Ледзь не да самых апошніх дзён яго дом быў адкрыты для самых розных гасцей і з’яўляўся месцам, дзе людзі сустракаліся і вялі размовы на розныя тэмы, а сам Чалоўскі быў цэнтрам гэтага кола.
Памёр на 77 годзе жыцця 29 сакавіка 1899 года. Смерць К. Чалоўскага і яго пахаванне сталі важнай падзеяй у жыцці горада Магілёва, цела было выстаўлена ў кафедральным саборы, а ўдзел між іншых прынялі настаяцель Брацкага манастыра архімандрыт Афанасій (вучань памерлага) з большасцю гарадскога духавенства і начальнік губерні .
Пахаваны быў на саборных могілках Магілёва.
Навуковая дзейнасць Увесь вольны час К. Чалоўскі аддаваў батаніцы. Больш за 10 гадоў увесь канікулярны час ён займаўся батанічнымі даследаваннямі, вынікам чаго стала капітальная праца «Флора Магілёўскай і блізкіх да яе губерній».
Акрамя гэтага, склаў шмат батанічных калекцый, высока ацэненых сучаснай яму навуковай супольнасцю.
З 1850 года быў карэспандэнтам , а з 1854 года — членам Магілёўскага губернскага статыстычнага камітэта.
У 1853—1855 гадах выдадзена першая кніга «Могилевская флора» Р. Пабо і К. ЧалоўскагаМагілёўская губернская друкарня .
Прызнанне ў Расійскай імперыі і за мяжой У 1879 годзе К. Чалоўскі атрымаў афіцыйнае запрашэнне на , дзе быў прыняты з пашанай і павагай. К. Чалоўскі вёў жывую перапіску з рознымі навукоўцамі, якія звярталіся да гэтага сціплага працаўніка з просьбамі выслаць ім яго гербарыі, артыкулы, дзяліліся сваімі навуковымі працамі.
У 1886 годзе Швейцарскае таварыства батанікаў прапануе К. Чалоўскаму абмен гербарыямі і супрацоўніцтва. У 1892 годзе яго афіцыйна запрашаюць на кангрэс прыродазнаўцаў у Геную, а ў 1897 — такое ж запрашэнне на у Кіеве.
У 1898 годзе французскі навуковец прасіў яго аб абмене гербарыямі для сваёй навуковай працы.
Бібліяграфія
Флора Магілёўскай і блізкіх да яе губерній (рукапіс). Перечень общеизвестных вредных и полезных грибов // Опыт описания Могилевской губернии. Могилев. 1882. Кн. 1, разд. 6. С. 415—419.
Літаратура Дубовик Д. В. К истории изучения флоры восточной части Беларуси // Ботаника (Исследования) : Сб. науч. тр. — Минск, 2008. Вып. 35. С. 184—196. — О гербарии Чоловского на с. 185, 186, 189, 190. — Гл. таксама эксікаты Пабо і Чалоўскага.
Спасылкі Некралог К. Чалоўскага
Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Батанікі Беларусі Катэгорыя:Нарадзіліся ў Чавускім раёне Катэгорыя:Выкладчыкі Магілёўскай духоўнай семінарыі