Марк Анатолевіч Захараў (; 13 кастрычніка 1933, Масква — 28 верасня 2019, Масква) — савецкі і расійскі рэжысёр театра і кіно, акцёр, сцэнарыст, педагог, літаратар, грамадскі дзеяч. Мастацкі кіраўнік і галоўны рэжысёр Маскоўскага тэатра імя Ленінскага камсамола («Ленкам») (1973—2019).

Заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі (1977), Народны артыст СССР (1991). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1987) і трох Дзяржаўных прэмій Расійскай Федэрацыі (1992, 1997, 2002). Поўны кавалер ордэна «За заслугі перад Айчынай». Герой Працы Расійскай Федэрацыі (2018).

Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся ў 1933 годзе ў Маскве. Пасля заканчэння інстытута некалькі гадоў займаўся рэжысурай у розных маскоўскіх тэатрах, а ў 1973 годзе стаў галоўным рэжысёрам Маскоўскага тэатра імя Ленінскага камсамола (з 1990 «Ленком»).

Творчасць Паставіў спектаклі: «Іваноў» А. Чэхава (1973), «„Юнона“ і „Авось“» А. Вазнясенскага і А. Рыбнікава (1980), «Тры дзяўчыны ў блакітным» Л. Петрушэўскай (1985), «Памінальная малітва» паводле Шолам-Алейхема, «Мудрэц» паволле А. Астроўскага (абодва 1989), «Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» П. Бамаршэ (1993) і інш. Драматычным творам імкнуўся надаць сугучную сучасным праблемам трактоўку; спектаклі выразныя структурай, часта насычаны музыкай і танцам.

Як кінарэжысёр стварыў фільмы ў тым ліку па творах Рыгора Горына і Яўгена Шварца, а таксама па ўласных сцэнарыяхnashaniva.by. Самыя вядомыя яго стужкі — тэлефільмы: «Звычайны цуд» (1978), «Той самы Мюнхаўзен» (1979), кінафільм «Забіць дракона» (1989) і інш.

Прэміі і ўзнагароды Дзяржаўная прэмія СССР, 1987 Дзяржаўная прэмія Расіі, 1992

Літаратура

Катэгорыя:Народныя артысты СССР Катэгорыя:Поўныя кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Трыумф» Катэгорыя:Выкладчыкі ДІТМа Катэгорыя:Ганаровыя члены РАМ Катэгорыя:Грамадскія дзеячы СССР Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Расіі Катэгорыя:Постаці тэатра «Ленкам» Катэгорыя:Памерлі ад пнеўманіі