Яўген Міхайлавіч Кавалеўскі (, Мінск — , Мінск) — беларускі архітэктар. Акадэмік Беларускай акадэміі архітэктуры, член-карэспандэнт МААМ, замежны член РААБНIm memoriam Памяти Евгения Михайловича Ковалевского.
Біяграфія Скончыў у 1964 годзе Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум. У 1964—1965 гадах працаваў у Белдзіпрадары. У 1970 годзе скончыў БПІ. Служыў у Савецкай Арміі. У 1971—1977 гадах працаваў у Белпрампраекце, у 1977—1979 гадах у Галоўным архітэктурна-планіровачным упраўленні Мінгарвыканкама, у 1979—1981 гадах у аддзеле гарадской і дарожнай гаспадаркі Савета Міністраў БССР, у 1981−1984 гадах аддзеле будаўніцтва і гарадской гаспадаркі ЦК КПБ, у 1984—1986 гадах ва Упраўленні па будаўніцтве і архітэктуры Мінаблвыканкама, у 1986—1989 гадах галоўным архітэктарам Мінска, у 1998—2005 гадах узначальваў Камітэт па архітэктуры, горадабудаўніцтве і тэрытарыяльным планаванні Мінаблвыканкама, у 2005—2007 гадах у Інстытуце «Белпрампраект».
Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1989), Мінскага гарадскога і абласнога Савета народных дэпутатаў.
Член КПСС з 1974 года. Член Саюза архітэктараў БССР з 1975 года, старшыня Саюза архітэктараў Беларусі ў 1989—1999 гадах. У 1994—1995 гадах прэзідэнт Міжнароднай асацыяцыі саюзаў архітэктараў. Член Камітэта Дзяржбуда Беларусі.
Творчасць Асноўныя працы: рэканструкцыя БелАЗа ў Жодзіне, заводы халадзільнікаў, прамысловых робатаў (1975, у складзе аўтарскага калектыва, спецыяльны дыплом Саюза архітэктараў СССР) і НВА «Гранат» у Мінску, Рэчыцкі завод вырабаў з металу (1973—1975), завод аптычнага шкла ў Лідзе (1973—1975), помнік выкладчыкам і студэнтам Беларускага політэхнічнага інстытута, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1969), будынак інстытута «БелНДІдзіпрасельбуд» у Мінску (1970, у складзе аўтарскага калектыва), музей Забайкальскай памежнай акругі ў Чыце (1971), мемарыял у г. Прыаргунску Чыцінскай вобласці (1972), праект пашырэння комплексу будынкаў ЦСУ Беларусі (1974, у складзе аўтарскага калектыва), дэманстрацыйная зала і інжынерны корпус эксперыментальна-канструктарскага бюро мэблі па вул. Апанскага (1974), механічны завод (1978), Курган партызанскай дружбы на граніцы БССР, РСФСР і ЛатвССР (1979), праект міжнароднага бізнес-цэнтра па пр. Машэрава (1990, у складзе аўтарскага калектыва) у Мінску і іншыя.
З’яўляўся ініцыятарам і распрацоўшчыкам найважнейшых праграм сацыяльна-эканамічнага развіцця і фарміравання значных горадабудаўнічых комплексаў. Сярод іх праграмы развіцця Мінска і гарадоў Мінскай вобласці, узвядзення Сляпянскай воднай сістэмы, станцый Мінскага метрапалітэна, ансамбля Палаца Рэспублікі, рэканструкцыі гістарычнага цэнтра Мінска, распрацоўка генеральнага плана горада Мінска. У перыяд працы Кавалеўскага галоўным архітэктарам сталіцы былі прыняты гарадскія праграмы «Жылое асяроддзе» і «Шумазасцерагальныя вокны», працавала «прамая лінія» сувязі з насельніцтвам.
Узнагароды Узнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР (1985).
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Члены Вярхоўнага Савета СССР (1989—1991) Катэгорыя:Акадэмікі Беларускай акадэміі архітэктуры Катэгорыя:Члены-карэспандэнты Міжнароднай акадэміі архітэктуры Катэгорыя:Замежныя члены РААБН Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Дэпутаты Мінскага абласнога Савета дэпутатаў Катэгорыя:Старшыні Беларускага саюза архітэктараў Катэгорыя:Архітэктары СССР