Канюшына лубінавая, Дзятліна лясная Ботанический словарь, Спб, 1878 (Trifolium lupinaster) — шматгадовая травяністая расліна сямейства .

Марфалогія Мае галінастыя, верацёнападобныя патоўшчаныя карані. Сцёблы простыя ці галінастыя, прамыя, 20-50 см вышынёй, гладкія або толькі ў верхняй частцы злёгку пухнатыя. Лісце пяцернае, лісточкі ланцэтападобныя. Кветкі лілова-пурпурныя, ружовыя ці белыя, сабраныя ў аднабокую парасонікавую галоўку.

Распаўсюджанне Расце на лугах, у негустых лясах, на іх ўскраінах, па берагах рэк і азёр, у альпійскім поясе гор.

Распаўсюджаны ва Усходняй Еўропе, Сярэдняй Азіі (поўнач), Сібіры, на Далёкім Усходзе. Распаўсюджаны па ўсім Горным Алтаі.

Хімічны склад У надземнай часткі канюшыны лубінавай ўстаноўлены флавоноіды і вітаміны — C, P, каратын. У лісці, сабраных на Курайскім хрыбце, выяўленыя 127 мг% аскарбінавай кіслаты, 4, 7 мг% караціну і 1440 мг% вітаміна P, 22,81 % бялкуСавоськин И. П., Пеккер Е. Г., Кадырова Р. Б. Белковый, аминокислотный и витаминный потенциал некоторых родов семейства бобовых — Leguminosae Juss., произрастающих в Юго-Восточном Алтае.— В кн. Растительные богатства Сибири. Новосибирск, 1971, с. 104—110.

Гаспадарчае выкарыстанне Выдатны меданос, дае шмат нектара і пылка. Для жывёл з’яўляецца высокахарчовым кормам.

Класіфікацыя

Таксанамічнае становішча Від Канюшына лубінавая уваходзіць у род трыбу падсямейства сямейства .

Выкарыстанне ў медыцыне Канюшына лубінавая ўжываецца ў тыбецкай медыцыне пры хваробах печані, жаўтусе і жоўцевыводных шляхоў.

У народнай медыцыне Сібіры і Далёкага Усходу кветкі і лісце прымяняюцца пры скрафулёзе (лімфатычныя вузлы туберкулёзнага паходжання), залатусе, пры прастудных грудных захворваннях, у выглядзе адвару і настойкі папулярныя пры запаленчых гінекалагічных захворваннях і пры бясплоддзі, а таксама як агульнаўмацавальны і раназажыўляльны сродакШрейтер А. И. Лекарственная флора советского Дальнего Востока. М.: Наука, 1975. Ва Усходнім Забайкаллі зялёныя часткі расліны лічацца мачагонным і супрацьзалатушным сродкам. У Горным Алтаі траву вараць на малацэ і п’юць адвар пры нарывах ў горле і бясплоддзі. Высушаную траву распарваюць і прыкладваюць да горла.

Літаратура

 Никифоров Ю. В. Алтайские травы-целители. — Горно-Алтайск: Юч-Сумер — Белуха, 1992.

Спасылкі

Аграэкалагічны атлас Расіі і сумежных краін: канюшына

Катэгорыя:Пустазелле Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Канюшына