Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм у аграгарадку Ліпску Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
Гісторыя Пабудаваны ў 1910 годзе з цэглы як філіяльны на тэрыторыі Ляхавіцкай парафіі па фундацыі графа Патоцкага і намаганнямі ксяндза К. Ваньковіча. Быў пашкоджаны ў час Першай сусветнай вайны. Адноўлены намаганнямі ксяндза М. Каладзея.
Архітэктура Архітэктура манументальнага збудавання эклектычная, спалучае рысы барока, класіцызму, асобныя элементы ракако. Буйнамаштабны храм узведзены на ўзор трохнефнай базілікі з бакавымі сакрысціямі. У пластычным вырашэнні фасадаў вялікую ролю адыгрывалі руставаныя лапаткі і фігурныя панэлі. Вертыкальным акцэнтам прамавугольнага ў плане храма з боку галоўнага фасада з’яўлялася неабарочная чатырохгранная вежа-званіца з фігурным купалам і шпілем у завяршэнні. Яна была ўстаноўлена на шырокай тэрасе з балюстрадай па перыметры і дэкаратыўнымі вазамі па вуглах. Над карнізам галоўнага фасада размяшчаўся лучковы франтон, аконныя праёмы такой жа формы чаргаваліся з авальнымі люкарнамі.
Літаратура — С. 197
Спасылкі
Катэгорыя:Касцёлы Ляхавіцкага раёна Катэгорыя:Ліпск (Ляхавіцкі раён) Катэгорыя:Касцёлы Пінскай дыяцэзіі Катэгорыя:З’явіліся ў 1910 годзе Катэгорыя:1910 год у Беларусі Катэгорыя:Збудаванні Беларусі ў стылі эклектыкі