Свята-Іаана-Багаслоўская царква — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Дамашанах Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.
Гісторыя
У вёсцы захавалася царква, пабудаваная ў 1507 годзе князем Канстанцінам Астрожскім. Паводле вопісу 1806 года, яна была драўлянай, аднакупальнай, пабудавана замест згарэлай у 1772 годзе. Напачатку XX стагоддзя быў праведзены рамонт. Царква ўцалела ў перыяд Другой сусветнай вайны, але была разбурана савекімі уладамі пасля вайны.
Аднаўленне царквы пачалося ў 1994 г. і завяршылася ў 1997 г. Вялікі ўклад унёс святар Сяргей Георгіевіч ПлячкоўСвята-Іаана-Багаслоўская царква ў Дамашанах.
Архітэктура Помнік народнага дойлідства. Да кубападобнага зруба малітоўнай залы далучаны прамавугольныя прырубы прытвора і апсіды, над якой 2-схільны гонтавы дах пры дапамозе застрэшкаў пераходзіць у вальмавы. Дах завершаны 2 цыбулепадобнымі галоўкамі і 4-гранным барабанам паміж імі. Вертыкальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Уваход арганізаваны праз ганак бакавога фасада прытвора. У афармленні інтэр'ера выкарыстана разьба па дрэвеСвята-Іаана-Багаслоўская царква на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі.
Літаратура
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4. Минские епархиальные ведомости. 2000. № 2. С. 7.
Спасылкі Іаана-Багаслоўская царква на globustut.by
Катэгорыя:Дамашаны Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Смалявіцкага раёна Катэгорыя:Храмы Барысаўскай епархіі Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі Катэгорыя:1772 год у Беларусі Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства