Аляксей Аляксандравіч Мазоль (нар. , в. Горы, Кобрынскі раён, Брэсцкая вобласць — MEMORIUM) — беларускі архітэктар. Саветнік Беларускай акадэміі архітэктуры, саветнік Беларускага акадэмічнага цэнтра Міжнароднай акадэміі архітэктуры. Дацэнт.

Біяграфія Скончыў у 1974 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1974—1981 гадах галоўны архітэктар праектаў у інстытуце «Нарыльскпраект» у Нарыльску, філіяле інстытута «Дзіпранікель». У 1981—1986 гадах галоўны архітэктар г. Баранавічы. У 1986—1988 гадах працаваў ва Упраўленні па будаўніцтве і архітэктуры Брэсцкага аблвыканкама. У 1988—1994 гадах галоўны інжынер праектаў БІБІ. У 1994—2000 гадах намеснік дырэктара малочнага камбіната, у 2000—2003 гадах намеснік дырэктара завода «Цветатрон». У 2003—2005 гадах галоўны спецыяліст Брэсцкай абласной землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы. З 2005 года старэйшы выкладчык, дацэнт кафедры архітэктурнага праектавання і рысунку Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1978 года, член Саюза архітэктараў Рэспублікі Беларусь.

Жыў Брэсце па вул. 4-ай Верасовай, 43. Памёр у годзеMEMORIUM

Творчасць Асноўныя праектныя працы: адміністрацыйна-бытавы корпус завода мінваты і мінералаватных вырабаў (1977); АБК хлоркава-кобальтавага завода; будынак базы гарналыжнікаў на Талнаху (1978); рудня вапнякоў пас. Каларгон; гараж на дзвесце аўтобусаў на Талнаху; адміністрацыйна-інжынерны цэнтр ; будынак адміністрацыі шэфмантажу на Надзеждзінскім металургічным камбінаце (1980); корпус філіяла інстытута «Дзіпранікель» у горадзе Нарыльску (1981).

Аўтар больш як 20 надрукаваных прац.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XXI стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Нарыльска Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Баранавічаў Катэгорыя:Архітэктары Расіі