Свята-Раства-Багародзіцкая царква — мураваны праваслаўны храм у в. Тарасава Мінскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Раждзественская, 2.

Гісторыя Пабудавана ў 2001 годзе.

Архітэктура Пабудавана з цэглы паводле праекта архітэктара Л. Шулаева і мастака В. Міцічкіна. Шматпланавую, прасторава развітую ярусную кампазіцыю фарміруюць цэнтральны 8-гранны светлавы барабан, завершаны цыбулепадобным купалам, ніжэйшыя аб’ёмы прыдзелаў, 3 прытвораў і апсіды. Архітэктурны рытм ствараюць 2-гранныя шчыты 2-схільных дахаў, чаргаванне арачных і прамавугольных аконных праёмаўРаства-Багародзіцкая царква.

Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Мінскага раёна Катэгорыя:Тарасава (Мінскі раён) Катэгорыя:Храмы Мінскай епархіі Катэгорыя:2001 год у Беларусі