Пётр Пятровіч Цыбу́льскі ( — ) — вучоны ў галіне тэхналогіі сельскагаспадарчай вытворчасці, доктар сельскагаспадарчых навук (1994).
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Ажуны Вілейскай вобласці (зараз у Віцебскай вобласці Беларусі). У 1967 годзе скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (сучасны Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт) і працаваў у ім з 1974 года. У 1978 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Исследование и разработка способа электродной тепловой обработки кормового картофеля», у 1994 годзе доктарскую на тэму «Повышение качества кормов электротехнологическими способами в условиях Республики Беларусь». З 1995 года займаў пасаду загадчыка кафедрай.
Навуковая дзейнасць П. П. Цыбульскаму належаць навуковыя працы па пытаннях выкарыстання электратэхналагічных метадаў апрацоўкі кармоў у сельскагаспадарчай вытворчасці. Аўтар шэрагу патэнтаўPatentDB.ru — База патентов РФ на изобретения и промышленные образцы .
Сярод апублікаванага: Устройства выравнивания электрических потенциалов в животноводстве: Метод. указания для слушателей ФПК / Госагропром СССР, Белорус. ин-т механизации сел. хоз-ва, Каф. охраны труда и произв. обучения — Мн. : БИМСХ, 1989. Аттестация и рационализация рабочих мест: методические указания по проведению деловой игры / Министерство сельского хозяйства и продовольствия Республики Беларусь, Белорусский аграрный технический университет, Кафедра механизации технологии переработки и хранения сельскохозяйственной продукции; [составители: П. П. Цыбульский, Л. А. Расолько, О. В. Пашкова] — Минск : БАТУ, 1996.
Літаратура — С. 138.
Спасылкі 5 января: этот день в истории // Сайт адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада Магілёва
Катэгорыя:Выпускнікі БДАТУ Катэгорыя:Выкладчыкі БДАТУ Катэгорыя:Постаці аграрнай навукі Катэгорыя:Постаці беларускай сельскай гаспадаркі