Паса́г — звычай даваць маёмасць нявесце яе родзічамі.

Яго падрыхтоўка пачынаецца з маленства дзяўчыны. Складаецца з адзення, пасцельнай бялізны, дываноў, посуду і прылад працы. Часам уключае хатнюю жывёлу і лён, нерухомасць і грошы. Ёсць пажыццёвай уласнасцю нявесткі. Сватанне служыць пачаткам дамаўляння пра пасаг, памер якога канчаткова вызначаецца на заручынах. У канцы вяселля пад урачыстыя жартоўныя песні перавозіцца гасцямі з боку нявесты (маладой) ў дом жаніха (маладога). Ад пасагу залежыць становішча жонкі ў сям'і. Пры перавозе змяшчаецца ў куфар (кубло). Пры вядзенні падсобнай гаспадаркі бацькі даюць нявесце авечку, карову або свінню. Таксама нявеста бярэ з сабой швейныя або ткацкія прылады, якія да механізацыі ўключалі: калаўрот, прасніцу, верацёны, церніцу, качалку, трапалку і кросны. Да прамысловай рэвалюцыі дзяўчаты ткалі сабе пасаг з 12 гадоў уручную і вышывалі кашулю за месяц.

У літаратуры У 1893 годзе французскі пісьменнік Гі дэ Мапасан напісаў сатырычны апавяданне «Пасаг».

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Сямейнае права Катэгорыя:Вяселле Катэгорыя:Звычаёвае права