Свята-Мікалаеўская царква — драўляны праваслаўны храм у горадзе Дуброўна Віцебскай вобласціМікалаеўская царква . Знаходзіцца на вул. Садовая, 3. З’яўляецца адной з двух дзейных цэркваў у горадзеДуброўна
Гісторыя
У 1840 годзе ў горадзе існавала драўляная Свята-Мікалаеўская царква, якая не захавалася да нашых дзёнЦарква Святога Мікалая | Дуброўна.
22 лістапада 2001 года была зарэгістравана парафія храма. Храм размяшчаецца ў будынку былой лабараторыі. 2 верасня 2003 года пасля перабудовы была адслужана першая літургія.
Да прыходу прыпісана Барысаглебская капліца. Капліца пабудавана ў XIX стагоддзі, рэканструявана ў 2009 годзе і знаходзіцца на вул. ПершамайскайДубровно. Церковь Николая Чудотворца. Пробашчам храму з’яўляецца іерэй Вячаслаў КазлоўХрам Святителя Николая Чудотворца г. Дубровно.
Архітэктура Прамавугольная ў плане адназрубная пабудова накрыта двухсхільным дахам з дабудаванай пяцісценнай апсідай. Над франтонам узвышаецца чатырох’ярусная званіца, каранаваная шатровым дахам.
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Славутасці Дуброўна Катэгорыя:Храмы Віцебскай і Аршанскай епархіі Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Дубровенскага раёна Катэгорыя:2003 год у Беларусі Катэгорыя:Драўляныя цэрквы Беларусі