Аляксандр Аляксандравіч Прахарэнка (; 22 чэрвеня 1990 — 17 сакавіка 2016) — вайсковец Сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, старшы лейтэнант. Удзельнік ваеннай аперацыі Расіі ў Сірыі. Загінуў 17 сакавіка 2016 года ў ходзе баёў за Пальміру. Герой Расійскай Федэрацыі (2016).
Біяграфія Нарадзіўся 22 чэрвеня 1990 года ў сяле Гарадкі Цюльганскага раёна Арэнбургскай вобласці. Бацька Аляксандр Васільевіч працаваў трактарыстам, маці Наталля Леанідаўна — прыбіральшчыцай у адміністрацыі.
У 2007 годзе з сярэбраным медалём скончыў Гарадзецкую сярэднюю агульнаадукацыйную школу, паступіў у Арэнбургскае вышэйшае зенітнае ракетнае вучылішча, у 2008 годзе ў сувязі з закрыццём вучылішча быў пераведзены ў Ваенную акадэмію вайсковай супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, якую выдатна скончыў.
Пасля заканчэння акадэміі быў размеркаваны на пасаду перадавога авіяцыйнага наводчыка ў групу Сіл спецыяльных аперацый Расійскай Федэрацыі«Авианаводчик рассказал о секретной профессии погибшего в Сирии Александра Прохоренко». Московский комсомолец. 5 мая 2016. Са студзеня 2016 года браў удзел у расійскай ваеннай аперацыі ў Сірыі, дзе выконваў задачы па навядзенні авіяўдараў на аб’екты тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава», выдаючы дакладныя каардынаты размяшчэння баевікоў.
Подзвіг 17 сакавіка 2016 года Прахарэнка, які тыдзень знаходзіўся у тыле праціўніка, быў акружаны баевікамі «Ісламскай дзяржавы» ў раёне населенага пункта Тадмар (правінцыя Хомс, Сірыя). Ён уступіў у бой з паўстанцамі, і не жадаючы здавацца ў палон, выклікаў авіяўдар на сябе. Разам з загінулым Прахарэнкам былі знішчаны баевікі «Ісламскай дзяржавы».
Пра гібель Прахарэнкі Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі афіцыйна паведаміла 24 сакавіка 2016 года.
Цела Аляксандра Прахарэнкі пасля перамоваў было перададзена атраду сірыйскіх курдаў баевікамі ІД падчас спецыяльнай гуманітарнай аперацыі, тыя ж у сваю чаргу ў канцы красавіка 2016 года перадалі яго прадстаўнікам расійскіх уладаў у Сірыі, якімі яно было дастаўлена ў Расію, дзе была праведзена працэдура генетычнай ідэнтыфікацыі.
5 мая, пасля жалобнага мітынгу з удзелам міністра абароны Расіі генерала арміі Сяргея Шайгу, цела Прахарэнкі было адпраўлена транспартным самалётам з падмаскоўнага ваеннага аэрадрома Чкалаўскі на ваенны аэрадром Арэнбурга, а адтуль — верталётам у сяло Гарадкі. Цела суправаджалі бацька, маці і брат Аляксандра Прахарэнкі.
6 мая Прахарэнка пахаваны з воінскімі ўшанаваннямі на могілках вёскі Гарадкі. У дзень пахавання ў Арэнбургскай вобласці была абвешчана жалоба.
Сям’я Быў жанаты. Жонка — Кацярына. Малодшы брат Іван — курсант Ваеннай акадэміі вайсковай супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі імя А. В. Васілеўскага. У канцы ліпеня 2016 года нарадзілася дачка ВіялетаУ погибшего в Сирии офицера Прохоренко родилась дочь.
Узнагароды Герой Расійскай Федэрацыі (Указ Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 11 красавіка 2016 года, медаль «Залатая Зорка»; пасмяротна) — за мужнасць і гераізм, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку Медаль «За вайсковую доблесць» (Мінабароны) II ступені Медаль «За выдатнае заканчэнне ваеннай адукацыйнай установы вышэйшай прафесійнай адукацыі Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі»
Памяць У Арэнбургу імем Прахарэнкі названая вуліца. У кастрычніку 2016 года на вуліцы разбіты сквер, які носіць яго імя. На кутнім доме вуліцы і праезду Ніжняга нумар 8/1 усталявана мемарыяльная дошка ў памяць пра яго. 4 лістапада 2017 года ў горадзе таксама адкрыты помнік Аляксандру Прахарэнку. Яшчэ адна мемарыяльная дошка, прысвечаная вайскоўцу, размешчана на тэрыторыі Арэнбургскага прэзідэнцкага кадэцкага вучылішча, дзе раней размяшчалася Арэнбургскае вышэйшае зенітнае ракетнае каманднае вучылішча. На радзіме героя ў сяле Гарадкі Тюльганскага раёна ўстаноўлены бюст у двары школы, у якой ён вучыўся. На будынку школы ўстаноўлена мемарыяльная дошка. На Гарадзецкім могілках усталяваны надмагільны помнікКадеты из Оренбурга посетили родину Героя России Александра Прохоренко / mil.ru, 31.05.2019. У памяць Аляксандра Прахарэнкі перайменавана адна з вуліц Грознага (былая вуліца Авіяцыйная). На вуліцы Прахарэнкі ўсталявана мемарыяльная дошкаВ Грозном одну из улиц назовут именем Прохоренко, погибшего в Сирии | РИА Новости. 5 кастрычніка 2016 года на тэрыторыі Ваеннай акадэміі вайсковай супрацьпаветранай абароны УС РФ імя Маршала Савецкага Саюза А. М. Васілеўскага ў Смаленску ўсталяваны бюст Аляксандра ПрахарэнкіВ Военной академии войсковой ПВО воздвигнут бюст Героя России старшего лейтенанта Александра Прохоренко, геройски погибшего в Сирии : Министерство обороны Российской Федерации. 5 мая 2016 года ў гістарычным амфітэатры сірыйскай Пальміры адбыўся канцэрт аркестра Марыінскага тэатра пад кіраўніцтвам Валерыя Гергіева, прысвечаны памяці Аляксандра Прахарэнкі. Кампазітар Уладзімір Еўзераў і паэт Юры Баладжараў напісалі песню «Ён не мог інакш», прысвечаную Аляксандру Прахарэнку, якую выканаў спявак Аляксей Хвацкі. 6 жніўня 2017 года помнік Аляксандру Прахарэнку адкрыты ў горадзе Вальі-Сота (Італія). 8 снежня 2017 года, напярэдадні Дня Герояў Айчыны, які адзначаецца 9 снежня, у горадзе-курорце федэральнага значэння Зеленаградску адбылося адкрыццё новай вуліцы, названай у гонар Героя Расіі Аляксандра Прахарэнкі і афіцыйнае адкрыццё мемарыяльнай дошкі ў яго гонар. 29 лістапада 2018 года распараджэннем Урада Расійскай Федэрацыі гары ў Паўночнай Асеціі прысвоена імя «Аляксандр Прахарэнка»Распоряжение Правительства Российской Федерации. У маі 2023 года на авіябазе Хмеймім у Сірыі вайскоўцу ўсталяваны помнік.
Перадача сям’і Прахарэнкі французскіх узнагарод У красавіку 2016 года французская сям’я Магэ з горада Манпелье перадала праз пасольства Расіі ў Парыжы ўдаве Аляксандра ордэн Ганаровага легіёна і Ваенны крыж з пальмавай галіной, якія належалі іх сваякам — удзельнікам Другой сусветнай вайны. Па запрашэнні Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна сям’я Магэ прыехала ў РФ, дзе 5 мая 2016 года ў будынку Нацыянальнага цэнтра ўпраўлення абаронай асабіста перадала сямейныя рэліквіі бацьку, маці і брату Аляксандра Прахарэнкі. Бацькам афіцэра ўручаны таксама памятны медаль французскага горада Фламерсан «Бацькам салдата ўзброеных сіл, які загінуў героем».
Крыніцы
Спасылкі
Прохоренко Александр Александрович. Сайт ВА ВПВО
Катэгорыя:Героі Расійскай Федэрацыі Катэгорыя:Удзельнікі ваеннай аперацыі Расіі ў Сірыі