«Ваўкі» () — беларускі мастацкі фільм, зняты рэжысёрам Аляксандрам Колбышавым ў 2009 годзе на кінстудыі «Беларусьфільм» па аднаіменнай аповесці А. Чакменева. Сюжэт На глухую станцыю Вярыха, безнадзейна згубленую ў завейных заносах, прыбывае эшалон з . Скарыстаўшыся снежным буранам, адзін з этапаваных, Кірыл Палятаеў, збягае з-пад канвою. Прабіраючыся скрозь зімовы лес, Кірыл, напаўзамерзлы і знясілены, дабіраецца да роднай вёскі. Героі фільма падзяляюцца на два варожых лагера. Адны, якія ведалі Палятаева яшчэ да арышту, сутыкаюцца з праблемай маральнага выбару: загінуць, альбо паступіцца простымі чалавечымі каштоўнасцямі — любоўю, міласэрнасцю і павагай адзін да аднаго. Іншыя, выконваючы свой абавязак, ладзяць на Кірыла сапраўднае паляванне. Бабуля Ганна Захараўна, Шурка і старшыня Кузьміч ратуюць Палятаева і пры гэтым пакутуюць самі. Але вось парадокс — выратаваны ад «людзей-ваўкоў» Кірыл натыкаецца на зграю сапраўдных ваўкоў і тут ужо няма каму прыйсці да яго на дапамогу… Акцёры У галоўных ролях

У ролях

Здымачная група сцэнарый — Аляксандр Чакменеў, Аляксандр Колбышаў рэжысёр — Аляксандр Колбышаў

Спасылкі

Катэгорыя:Фільмы студыі «Беларусьфільм»