Паля́нскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Паляны.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Анкудскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. У 1978 годзе ў склад сельсавета з Мураванаашмянкоўскага сельсавета перададзены 15 населеных пунктаў (вёскі Вельмуты, Журавы, Мядзюны, Слабада, Талмінава, Цялежышкі, хутары Баяры, Зялёнка, Краўчышкі, Кулікоўка, Леснічоўка, Малінаўка, Роўнае Поле, Углеева, Укропішкі)Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка, 24 красавіка і 15 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).. 19 жніўня 1985 года ў склад сельсавета з Жупранскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (вёскі Ажалеі, Бярвенцы, Дукойні, Кракоўка, Лэйлубка, Навашышкі, Пятрулі, хутары Бартэлі, Латавічы, Людзвінова), скасаваны хутары Кулікоўка і ЛеснічоўкаРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 жніўня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 36 (1842).. У 1986 годзе скасаваны хутар БрындзішкіРашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада і 22 снежня 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).. 20 чэрвеня 1988 года сельсавет скасаваны, 16 населеных пунктаў (вёскі Ажалеі, Бярвенцы, Грынцы, Дукойні, Жвірблішкі, Кракоўка, Лэйлубка, Люгоўшчына, Навашышкі, Палянкі, Паляны, Пятрулі, Цантэлі, Ягелаўшчына, хутары Бартэлі і Латавічы) перададзены ў Жупранскі сельсавет, з астатніх населеных пунктаў (вёскі Вельмуты, Галагуры, Гродзі, Дружба, Дэбесі, Журавы, Мядзюны, Роўнае Поле, Слабада, Стрэльчыкі, Ступкоўшчына, Сухадолы, Талмінава, Труханы, Цялежышкі, хутары Баяры, Вяжы, Зялёнка, Краўчышкі, Рамэйкі, Рачкі і Укропішкі) утвораны Гродзінскі сельсаветРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 20 чэрвеня 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 27 (1941)..

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Ашмянскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1988 годзе