Хорхэ Луіс Борхес ( ( audio); , Буэнас-Айрэс — , Жэнева) — аргенцінскі празаік, паэт, публіцыст. Борхес вядомы перш за ўсё лаканічнымі празаічнымі фантазіямі, якія часта хаваюць пад сабой развагі аб сур'ёзных навуковых праблемах ці прымаюць форму прыгодніцкіх або дэтэктыўных гісторыйАртыкул «БОРХЕС, ХОРХЕ ЛУИС» энцыклапедыі «Кругосвет» . Эфект праўдзівасці выдуманых падзей дасягаецца ў Борхеса ўвядзеннем у апавяданне эпізодаў аргенцінскай гісторыі і імёнаў пісьменнікаў-сучаснікаў, фактаў уласнае біяграфіі. У 1920-я гады стаў адным з заснавальнікаў авангардызму ў іспанамоўнай лацінаамерыканскай паэзіі.

Біяграфія thumb|злева|120px|Леанор Асеведа Суарэс, маці пісьменніка Хорхэ Луіс Борхес нарадзіўся ў 1899 годзе ў Буэнас-Айрэсе. Яго поўнае імя — Хорхэ Франсіска Ісідара Луіс Борхес Асеведа (), аднак паводле аргенцінскай традыцыі ён яго не скарыстоўваў. У жылах Хорхэ Луіса цякла кроў іспанцаў, ірландцаў, а таксама партугальскіх яўрэяў, аднак сам ён дадаваў да гэтага спісу яшчэ і баскскую, андалюскую, англійскую і нарманскую. thumb|220px|справа|Гатэль L'Hôtel у Парыжы, дзе памёр Оскар Уайлд і дзе хацеў памерці Борхес Сям'я Борхеса з'ехала ў Еўропу ў 1914 годзе, а потым у Іспанію ў 1919 годзе. Адразу пасля пераезду, 31 снежня 1919 г., часопіс «Грэцыя» надрукаваў першы верш Хорхэ Луіса Борхеса. Нават яго раннія творы ўражвалі глыбінёй думак, ведамі моў і філасофіі, віртуозным валоданнем словам. У 1921 годзе Борхес вярнуўся на радзіму. Да 1930 году ён скончыў напісанне сямі кніг, заснаваў тры часопісы і супрацоўнічаў яшчэ з дванаццаццю. Борхес стаў першым іспанамоўным паэтам-авангардыстам у Лацінскай Амерыцы. У канцы 1930-х ён звярнуўся да прозы.

З 1937 году ён працаваў у бібліятэцы. У гэты час ён стварыў безліч празаічных фантазіяў, якія маскіравалі сур'ёзныя разважанні на тэму праблем навукі, часам яны таксама прымалі выгляд дэтэктыўнай ці прыгодніцкай прозы. У той жа момант яго выдуманыя сюжэты і героі здаюцца праўдзівымі, бо Борхес скарыстоўваў факты з аргенцінскай гісторыі, імёны пісьменнікаў-сучаснікаў і ўласныя ўспаміны.

Пісьменнік не меў ані жонкі, ані дзяцей, таму ён адчуваў моцную прыхільнасць да сястры і маці. Ён памёр у Жэневе 14 чэрвеня 1986 году. У 2004 годзе адкрылі яго помнік у Лісабоне.

Пасля смерці thumb|злева|160px|Магіла Борхеса, могілкі Plain Palais у Жэневе Борхес быў пахаваны на жэнеўскіх Могілках Каралёў, непадалёк ад Жана Кальвіна. У лютым 2009 года Нацыянальны кангрэс Аргенціны павінен быў разгледзець законапраект аб вяртанні ў Буэнас-Айрэс праху Хорхэ Луіса Борхеса. Гэтая ініцыятыва зыходзіла ад прадстаўнікоў літаратурных колаў, аднак удава пісьменніка, якая ўзначальвае фонд яго імя, пярэчыць супраць перанясення рэштак Борхеса ў АргенцінуАргентина потребует у Швейцарии останки Борхеса // Лента.ру.

У 2008 годзе ў Лісабоне быў адчынены помнік Борхесу. Кампазіцыя, адлітая па эскізе земляка літаратара Федэрыка Брука, па меркаванні аўтара, глыбока сімвалічная. Яна ўяўляе сабой гранітны маналіт, у якім інкруставаная бронзавая далонь Борхеса. Як лічыць скульптар, які ў 80-я гады зрабіў з рукі пісьменніка зьлепак, гэта сімвалізуе самага творцу і яго «паэтычны дух». На адкрыцці манумента, усталяванага ў адным з паркаў у цэнтры гораду, прысутнічала ўдава пісьменніка Марыя Кодама, якая ўзначальвае фонд яго імя, бачныя дзеячы партугальскай культуры, у тым ліку Нобелеўскі лаўрэат Жазэ Сарамага.

Творчасць Сам Борхес так апісаў свой уступ у літаратуру:

Кнігі Складанкі апавяданняў 1935 «Усеагульная гісторыя ганьбы» (Historia universal de la infamia) 1944 «Выдумкі» (Ficciones) 1944 «Вынаходствы» (Artificios) 1949 «Алеф» (El Aleph) 1949 «Дзелацель» (El Hacedor) 1951 «Смерць і компас» (La muerte y la brújula) 1965 «Для шасці струн» (Para las seis cuerdas) 1970 «Паведамленне Броўды» (El informe de Brodie) 1975 «Кніга пяску» (El libro de arena) 1983 «Памяць Шэкспіра» (La memoria de Shakespeare)

Эсэ 1925 «Расследаванні» (Inquisiciones) 1926 «Памеры маёй надзеі» (El tamano de mi esperanza) 1928 «Мова аргенцінцаў» (El idioma de los argentinos) 1930 «Эварыста Кар'ега» (Evaristo Carriego) 1932 «Абмеркаванне» (Discusion) 1936 «Гісторыя вечнасці» (Historia de la eternidad) 1952 «Новыя расследаванні» (Otras inquisiciones) 1980 «Сем вечароў» (Siete noches) 1982 «Дзевяць эсэ пра Дантэ» (Nueve ensayos dantescos) 1984 «Атлас» (Atlas)

Паэзія 1923 «Спёка Буэнас-Айрэса» (Fervor de Buenos Aires) 1925 «Месяц насупраць» (Luna de enfrente) 1929 «Сшытак пляцу Сан-Марцін» (Cuaderno San Martin) 1960 «Творца» (El hacedor) 1964 «Іншы, той жа самы» (El otro, el mismo) 1965 «Для шасці струн» (Para las seis cuerdas) 1969 «Хвала ценю» (Elogio de la sombra) 1972 «Золата тыграў» (El oro de los tigres) 1975 «Патаемная ружа» (La rosa profunda) 1976 «Жалезная манета» (La moneda de hierro) 1977 «Гісторыя ночы» (Historia de la noche) 1977 «Адрох'ё» (Adrogué) 1981 «Тайнапіс» (La cifra) 1985 «Змоўшчыкі» (Los conjurados)

Анталогіі 1961 «Асабістая біяграфія» (Antología personal) 1968 «Новая асабістая біяграфія» (Nueva antología personal) 1976 «Кніга сноў» (Libro de sueños) 1986 «Сшыткі палонных» (Textos cautivos) 2000 "Праца Борхеса ў часопісе «Сямейнае жыццё» (Borges en el hogar) </div>

Беларускія пераклады Некаторыя творы пераклалі Сяргей Вераціла, Ганна Качалка, Анатоль Прасаловіч, Сяргей Шупа, Макс Шчур, Яўген Кунцэвіч. Борхес Х. Л. Апавяданьні / Перакл. А. Прасаловіча // Arche. 1999. № 1. «Сведэнборгавыя анёлы»; Сведэнборгавыя чэрці; Кінжал; Сведка; Леапольду Лугонесу; Эпізод ворага: (Эсэ) / Перакл. С. Верацілы // Крыніца № 6, 1991. — С. 30-32. Пра класікаў Творы. Тамы I і II. — 2025Выйшаў двухтомнік Борхеса ў перакладзе Шупы.

Спасылкі

Вершы Борхеса на Дзеяслове Тямнічы цуд. Апавяданне Бабілёнская бібліятэка // Літаратура.org На тэму здрадніка і героя

Катэгорыя:Пісьменнікі Аргенціны Катэгорыя:Паэты Аргенціны Катэгорыя:Эсэісты Аргенціны Катэгорыя:Іспанамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Іспанамоўныя паэты Катэгорыя:Перакладчыкі Аргенціны Катэгорыя:Сляпыя Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Бальцана Катэгорыя:Ганаровыя дактары Сарбоны Катэгорыя:Памерлі ад раку печані Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы