Дыяры́т — інтрузійная магматычная горная парода сярэдняга складу.

Складаецца з сярэдняга плагіяклазу (50–60 %)Диорит // Сайт геаграфічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, рагавой падманкі (30–35 %), часам з аўгіту і біятыту і зрэдку кварцу (да 10 %, кварцавы дыярыт).

Колер зеленавата-шэры. Шчыльнасць 2700—2900 кг/м³.

Пашыраны ў ніжнепратэразойскіх пародах крышталічнага фундаменту. Утварае буйныя інтрузіі ў выглядзе баталітаў і штокаў.

Выкарыстоўваецца ў якасці будаўнічага матэрыялу (брук, прыступкі лесвіц, знешняя абліцоўка будынкаў і інш.),

Літаратура  — С. 250.

Спасылкі Диорит // Сайт геаграфічнага факультэта Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна

Диорит // Экологический центр «Экосистема»™, А. С. Боголюбов

Катэгорыя:Магматычныя горныя пароды Катэгорыя:Будаўнічыя матэрыялы