Царква ў гонар абраза Божай Маці «Усіх Гаротных Радасць» — мураваны праваслаўны храм у горадзе Масты Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры горада на вул 30 год УЛКСМ, 152.
Гісторыя
Храм быў пабудаваны ў перыяд з 1994 года па 1995 год. Будынак храма агульнай плошчай 570 метраў квадратных і аб’ёмам 6899 м³, умяшчальнасцю 500 чалавек, пабудаваны з сілікатнай цэглы і абліцаваны чырвонай цэглай. У 2002 годзе зроблены рамонт падвальнага памяшкання, у якім уладкаваная храмавая бібліятэкаХрам иконы Божией Матери «Всех скорбящих Радость» г. Мосты .
Архітэктура Архітэктарам з’яўляецца Ніна Сяргееўна Емяльянава.
Твор архітэктуры, вырашаны ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Працяглы прамавугольны аб’ём малітоўнай залы пераходзіць у тры паўкруглыя апсіды, па баках далучаны ніжэйшыя прытворы. Да фасада дабудаваны прытвор з высотнай 8-граннай званіцай, завершанай цыбулепадобнай галоўкай на гранёным сферычным купале. Над алтарнай часткай узведзены 8-гранны светлавы барабан з цыбулепадобнай галоўкай. Такія ж меншыя светлавыя барабаны ўзведзены па баках цэнтральнага аб’ёму, у аснаванні даху. Фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі і ўваходным парталам. У вугле агароджы пастаўлена капліца — прамавугольны ў плане 2-часткавы аб’ём пад вальмавым дахам з макаўкай Царква ў гонар абраза Божай Маці «Усіх Гаротных Радасць» .
Літаратура Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
Катэгорыя:Праваслаўныя храмы Мастоў Катэгорыя:Храмы Гродзенскай і Ваўкавыскай епархіі Катэгорыя:1995 год у Беларусі