Могілкі Русіно — адзіныя дзеючыя могілкі Баранавічаў Брэсцкай вобласці, размешчаныя паміж горадам і вёскай Русіно. Адкрыты ў 1982 годзе. Станам на 2018 год займалі плошчу звыш 50 гектараў, колькасць пахаванняў складала амаль 45 тысячВ Барановичах планируют открыть новое городское кладбище .

Вядомыя асобы, пахаваныя на могілках Аляксандр Марфіцкі і Аляксандр Жураўлевіч — беларускія лётчыкі, якія загінулі ў авіякатастрофе на авіяшоу ў Польшчы 30 жніўня 2009. Віктар Антонавіч Сырыца (1953—2015) — беларускі гісторык і грамадскі дзеяч. Андрэй Мікалаевіч Жук (1976—2019) — французскі ваеннаслужачы беларускага паходжання, кавалер Ордэна Ганаровага легіёна (пасмяротна). Вольга Салаўёва — ахвяра выбуху ў мінскім метрапалітэне ў 2011 годзе. Венанцый Вікенцьевіч Бутрым (1936—2003) — паэт, пісьменнік, мастак.

У 2006 годзе на могілках былі перапахаваныя некалькі цынкавых трун, знойдзеных пры ўстаноўцы елкі на плошчы Леніна, дзе да 1947 года размяшчаліся старыя праваслаўныя могілкі.

Спасылкі

З улікам пажаданняў, тэндэнцый і народных традыцый Дзе продкі спяць… У Баранавічах усталявалі помнікі загінулым у Польшчы лётчыкам

Катэгорыя:Культавыя збудаванні Баранавічаў Катэгорыя:Культавыя збудаванні Баранавіцкага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 1982 годзе Катэгорыя:1982 год у Беларусі Катэгорыя:Могілкі Беларусі