Раніцай 28 снежня 2019 года на вуліцы ў паўднёва-заходніх раёнах сталіцы Самалі Магадыша выбухнуў замініраваны грузавы аўтамабіль. Тэракт адбыўся на фоне шматгадовай грамадзянскай вайны ў Самалі.

Напад Месцам нападу стаў ажыўлены квартал, дзе знаходзіўся КПП паліцыі і цэнтр збору падаткаў. Для акцыі баевікі выкарысталі замініраваны грузавік. Як стала вядома пазней, у машыне знаходзіўся тэрарыст-смяротнік, які і прывёў бомбу ў дзеянне. СМІ звязала гэты тэракт з тым, што самалійскія сілы, падтрыманыя Афрыканскім саюзам, пачалі буйнае наступленне для вызвалення падкантрольных ісламістам тэрыторый.

Выбух нанёс велізарную шкоду навакольным раёнам, а многія з загінулых абгарэлі да непазнавальнасці. Па меншай меры 15 з загінулых былі студэнтамі, якія накіроўваліся ва ўніверсітэт Бенадыр у мікрааўтобусе, што быў знішчаны выбухам. Многія людзі атрымалі раненні.

Мясцовыя крыніцы першапачаткова паведамлялі аб гібелі па меншай меры 76 чалавек і 70 параненых. Агенцтва Reuters, спасылаючыся на ацэнкі міжнароднай арганізацыі, паведаміла пра больш за 90 забітых. Сярод ахвяраў было шмат студэнтаў. Член парламента Самалі Абдзірызак Мухамед на сваім акаўнце ў Twitter напісаў аб 94 загінулых, сярод якіх 17 супрацоўнікаў паліцыі, 73 грамадзянскія асобы і 4 замежных грамадзян. Паводле даных карэспандэнта VOA News Харун Марува, сярод ахвяраў тэракту двое туркаў-работнікаў будаўнічай кампаніі. Пасольства Турцыі ў Самалі пацвердзіла гэтую інфармацыю. Радыёстанцыя Dalsan паведаміла, што ўсе чатыры загінулыя замежнікі былі туркамі.

Адказнасць Адразу пасля атакі ні адна з дзеючых у краіне груповак не ўзяла адказнасць за яе. Першапачаткова праваахоўныя органы падазравалі джыхадзістаў з арганізацыі Харакат аль-Хабаб аль-МуджахідзінEn Somalie, l’explosion d’une voiture piégée à Mogadiscio fait des dizaines de morts, Le Monde avec AFP, 28 décembre 2019.Abdi Sheikh, Somalie-Un attentat fait au moins 90 morts à Mogadiscio, Reuters, 28 décembre 2019.. 30 снежня групоўка Харакат аш-Шабаб узяла на сябе адказнасць за тэракт. Прадстаўнік групоўкі заявіў, што мэтай нападу была аўтакалона турэцкіх і самалійскіх салдат. Нацыянальнае агенцтва разведкі і бяспекі Самалі зрабіла заяву, што неназваная замежная краіна дапамагла арганізаваць тэрарыстычны акт.

Рэакцыя Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш рашуча асудзіў напад. Разам з тым, улады Магадыша заявілі, што колькасць ахвяр можа ўзрасці з-за таго, што шмат людзей былі шпіталізаваны ў цяжкім стане. З асуджэннем акцыі выступіла і МЗС Расіі. Прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган асудзіў тэрарыстычны акт у Магадзіша, выказаў спачуванні сваякам загінулых туркаў і самалійцаў, а таксама запэўніў, што Турцыя працягне супрацоўніцтва з Самаліhttps://twitter.com/RTErdogan/status/1210955339450990593.

Наступствы Федэральны ўрад Самалі ў каардынацыі з Афрыканскім камандаваннем Узброеных сіл ЗША нанес у адказ тры авіяўдары па лідарам Харакат аш-Шабаб у рэгіёне Ніжняя Шабеле. У выніку гэтых авіяўдараў у вёсках Куно-Бароу і Аліёу-Бароу былі забітыя чатыры баевікі і знішчана два аўтамабіліAl Qaeda affiliate Al-Shabaab claims responsibility for Somalia truck bombing that killed 85.

Крыніцы

Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2019 годзе Катэгорыя:Снежань 2019 года Катэгорыя:Падзеі 28 снежня Катэгорыя:Магадыша Катэгорыя:Гісторыя Самалі Катэгорыя:Тэрарыстычныя акты 2019 года Катэгорыя:2019 год у Афрыцы