Данецкі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт () — тэхнічная вышэйшая навучальная ўстанова.
ДНТУ быў заснаваны як Данецкі горны тэхнікум у 1921 годзе. У 1926 годзе тэхнікум быў ператвораны ў Данецкі горны інстытут. У 1935 годзе горны інстытут быў перайменаваны ў Данецкі індустрыяльны інстытут. У пачатку Вялікай Айчыннай вайны з-за акупацыі Данецка інстытут быў эвакуіраваны ў горад Пракоп’еўск Новасібірскай вобласці. На Данбас інстытут вярнуўся толькі ў 1943 годзе, пасля вызвалення Данецка.
У 1960 году інстытут быў перайменаваны ў Данецкі політэхнічны інстытут. У 1993 годзе ДПІ быў перайменаваны ў Данецкі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.
З пачаткам узброенага канфлікту на ўсходзе Украіны Міністэрствам адукацыі Украіны быў выдадзены загад, згодна з якім Данецкі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт неабходна перанесці ў горад Пакроўск Данецкай вобласці.Наказ № 1129 от 03.10.2014, Про організацію освітнього процесу у Донецькому національному технічному університеті У 2014 годзе была праведзена эвакуацыя. Нягледзячы на гэта, у непрызнанай ДНР працягвае функцыянаваць свой Данецкі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт.Об «образовательной блокаде», работе ДонНТУ в г. Донецке и признании дипломов выпускников. Газета «Взгляд», 19.11.2015
Вядомыя выпускнікі Мікіта Сяргеевіч Хрушчоў — кіраўнік СССР с 1953 па 1964 год Віктар Фёдаравіч Януковіч — 4-ы прэзідэнт Украіны Анатоль Барысавіч Салаўяненка — оперны спявак
Спасылкі Гісторыя ВНУ на сайце пакроўскага ДНТУ Гісторыя ВНУ на сайце данецкага ДНТУ
Катэгорыя:Нацыянальныя вышэйшыя навучальныя ўстановы Украіны Катэгорыя:Вышэйшыя тэхнічныя навучальныя ўстановы Украіны