«Заклятыя скарбы» — беларускі незалежны серыял у жанры хорар, першы сезон якога пабачыў свет у 2017 годзе ў сетцы Інтэрнэт. Серыял абыгрывае беларускія легенды і павер’і ў сучаснай інтэрпрэтацыі.

Серыі

Галаву складзеш Бацька з сынам пайшлі на паляванне. Нечакана ў лесе пачалі адбывацца дзіўныя рэчы, і, як аказалася, нездарма — дзесьці тут ляжыць скарб, і мужчыны вырашаюць яго знайсці і забраць. Але ўсё мае сваю страшную цану.

Кадук Кадук не мае ўлады над чалавекам, а чакае, пакуль хтосьці яго пакліча. I прыбягае ён у такі ліхі момант, калі што ні папросіш — усё збудзецца.

Здымачная група рэжысёр — Сяргей Аўсянік сцэнарый — Сяргей Аўсянік, Дзмітрый Шкрадзюк прадзюсар — Сяргей Аўсянік аператар — Павел Скакун кампазітар — Алёна Лях-Тарасава мастак — Філіп Лагуновіч-Чарапко мантаж — Максім Аляксеенка

Спасылкі

Катэгорыя:Тэлесерыялы Беларусі Катэгорыя:Тэлесерыялы на беларускай мове Катэгорыя:Тэлесерыялы 2017 года