«Чыстае мастацтва» () — беларускі дакументальны фільм рэжысёра Максіма Шведа, зняты ў 2019 годзе. Стужка атрымала спецыяльны дыплом ад экспертаў з фармуліроўкай «За дасціпнае і трапнае адлюстраванне беларускай самасвядомасці» на кінафестывалі «Лістапад», удзельнічала ў МКФ у Кракаве. Рэжысёр Максім Швед быў прызнаны лепшым на расійскім кінафестывалі дакументальнага кіно «ArtDocFest».
Сюжэт Маляркі ЖЭСа Зіна і Іна старанна зафарбоўваюць на мінскіх сценах надпісы, пакідаючы пасля сябе рознакаляровыя прамавугольнікі, а натхнёны гэтымі фігурамі мастак-абстракцыяніст Захар Кудзін выходзіць на гарадскі пленэр і капіруе іх на палатно. Мінакі цікавяцца, спрабуюць інтэрпрэтаваць творчасць Захара і выказваюць свае думкі, прычым не толькі пра мастацтва.
Акцёры
Здымачная група рэжысёр — Максім Швед сцэнарый — Максім Швед, Лукаш Чайка аператар — Гжэгаж Хартфіл прадзюсары — Магда Баравец, Таццяна Матысяк, Воля Чайкоўская
Крытыка
Цікавыя факты 29 cнежня 2019 года скончыў жыццё самагубствам мастак Захар Кудзін, які быў галоўнай дзеючай асобай фільма
Спасылкі
«Чыстае мастацтва» на сайце «Лістапад»
Катэгорыя:Дакументальныя фільмы Беларусі Катэгорыя:Фільмы на рускай мове Катэгорыя:Фільмы Максіма Шведа