«1917» — брытанская ваенная драма рэжысёра Сэма Мендэса, знятая па яго ўласным сцэнарыі, напісаным у суаўтарстве з Кірсці Уілсан-Кэрнс. Прэм’ера ў ЗША адбылася 25 снежня 2019 года. Выхад у пракат у Вялікабрытаніі — 10 студзеня 2020 года, у Беларусі — 30 студзеня 2020 года.
Сюжэт Вясной 1917 года брытанская армія плануе наступ на Лінію Гіндэнбурга. Двое маладых салдат Блэйк і Скофід у амаль нерэальныя тэрміны павінны прынесці на перадавую загад аб адмене атакі, інакш батальён з 1600 салдат патрапіць у пастку. Для Блэйка гэтае заданне надзвычай важнае, бо ў тым батальёне служыць ягоны брат.
Акцёрскі склад Дзін-Чарлз Чэпмэн — малодшы капрал Блэйк Джордж Маккей — малодшы капрал Скофілд Марк Стронг — капітан Сміт Эндру Скот — лейтэнант Лэслі Рычард Мэдэн — лейтэнант Блэйк Клэр Дзюбюрк Колін Фёрт — генерал Эрынмор Бенедыкт Камбербэтч — палкоўнік Макензі Дэніэл Мейс — сяржант Сандэрс Эдрыян Скарбора — маёр Хепбёрн Джэймі Паркер — лейтэнант Рычардс Эліёт Бакстэр — шараговы Сінгер Набган Рызван Дэніэл Макмілан Джордж Верал Джэмі Вон
Прэм’ера і крытыка Сусветная прэм’ера фільма адбылася 4 снежня 2019 года ў Вялікабрытаніі на адмысловым паказе.
На сайце «Rotten Tomatoes» фільм мае рэйтынг 89%, заснаваны на 352 рэцэнзіях. Кансэнсуснае меркаванне гучыць наступным чынам: «Жорсткі, захапляльны і тэхнічна ўражваючы фільм, „1917“ фіксуе акопную вайну Першай сусветнай з халоднай, здзіўляючай непасрэднасцю». Сайт «Metacritic» даў фільму сярэднюю адзнаку 79 са 100, улічваючы меркаванне 56 крытыкаў.
Фільм атрымаў шырокае прызнанне крытыкаў і патрапіў у некалькі спісаў найлепшых фільмаў года, сярод іх Бенджамін Лі («The Guardian»), Піт Трэверс («Rolling Stone»), Тод Макарці («The Hollywood Reporter»). Фільм атрымаў таксама мноства ўзнагарод і намінацый. Сярод іх — перамога на «Залатым глобусе» ў намінацыях «Найлепшы драматычны фільм» і «Найлепшы рэжысёр».
Спасылкі
Агляд і крытыка фільма на сайце Роджэра Эбэрта.
Катэгорыя:Фільмы-драмы 2019 года Катэгорыя:Фільмы Вялікабрытаніі 2019 года Катэгорыя:Фільмы ЗША 2019 года Катэгорыя:Фільмы Індыі 2019 года Катэгорыя:Фільмы Іспаніі 2019 года Катэгорыя:Фільмы-драмы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Фільмы-драмы ЗША Катэгорыя:Фільмы-драмы Індыі Катэгорыя:Фільмы-драмы Іспаніі Катэгорыя:Ваенныя драмы Катэгорыя:Фільмы на англійскай мове Катэгорыя:Фільмы Сэма Мендэса Катэгорыя:Фільмы, музыку да якіх напісаў Томас Ньюман Катэгорыя:Фільмы Universal Pictures Катэгорыя:Фільмы пра Першую сусветную вайну Катэгорыя:Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм — драма