Каўнаская духоўная семінарыя () — вышэйшая каталіцкая спецыяльная навучальная ўстанова для падрыхтоўкі святароў у Каўнасе, з’яўляецца найбуйнейшай каталіцкай семінарыяй у Літве. Лічыцца часткай тэалагічнага факультэта Універсітэта Вітаўта Вялікага.

Гісторыя Пасля паўстання 1863—1864 гадоў рэзідэнцыя біскупа Жамойці Мацеюса Валанчуса была перанесена з Варняў у Коўна. У гэтым жа годзе пры манастыры цыстэрцыянцаў і касцёле св. Георгія была ўтворана духоўная семінарыя. З 1863 па 1870 гады колькасць навучэнцаў у семінарыі была абмежавана, бо службовыя асобы Расійскай імперыі не дазвалялі набор новых навучэнцаў.

Падчас Першай сусветнай вайны семінарыя пераехала ў Трашкуны, будынак семінарыі ў Коўне быў пераўтвораны ў ваенны лазарэт. У 1918 годзе, пасля здабыцця Літвой незалежнасці, семінарыя вярнулася ў Коўна.

Пасля анексіі Літвы Савецкім Саюзам Каўнаская семінарыя засталася адзінай у Літве, усе іншыя былі закрыты. Большасць будынкаў семінарыі былі канфіскаваны, а многія святары арыштаваны ці дэпартаваны.

Пасля абвяшчэння Літвой у 1990 годзе незалежнасці семінарыі вярнулі яе былыя будынкіSeminary of Kaunas.

Выкладчыкі Антанас Баранаўскас, літоўскі паэт, мовазнавец, царкоўны дзеяч, каталіцкі прэлат, біскуп сейненскі. Майроніс, літоўскі паэт і драматург. Казімерас Сцяпонас Шаўліс, літоўскі рымска-каталіцкі святар, падпісант Акта аб незалежнасці Літвы 1918 года.

Вядомыя выпускнікі Людас Адамаўскас, літоўскі дзяржаўны дзеяч, Старшыня Народнага Сойма Літвы ў 1940. Эўгеніюс Бартуліс, літоўскі каталіцкі біскуп. Тадэвуш Кандрусевіч, каталіцкі архібіскуп-мітрапаліт Мінска-Магілёўскі. Аляксандр Кашкевіч, каталіцкі біскуп Гродзенскі. Эдвард Роп, рэлігійны і грамадска-палітычны дзеяч Літвы, Беларусі і Польшчы.

Спасылкі Афіцыйны сайт

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1864 годзе Катэгорыя:1864 год у Літве