Арнольд Робертавіч Штам (1892, Санкт-Пецярбург — 1943) — расійскі лесавод, арнітолаг, выкладчык нямецкага паходжання, навуковае і выкладчыцкае жыццё якога цесна звязана з Расіяй, Беларуссю, Украінай і Казахстанам. Кандыдат біялагічных навук (1928).
Быў адным з першых, хто яшчэ ў 1920-х гадах выступаў за ахову дзённых драпежных птушак ад пагалоўнага знішчэнняШергалин Е. Э. Светлой памяти лесовода, орнитолога и педагога Арнольда Робертовича Штамма (1892—1943) // Русский орнитологический журнал. Т. 28. Экспресс-выпуск № 1804, 2019.
Біяграфія
Паходжанне і дзяцінства
Нарадзіўся ў сям’і этнічных немцаў Роберта-Горфрыда Штама (24.11.1856-15.10.1917) і яго жонкі Эмы-Элеаноры (12.01.1859-10.09.1912) у Санкт-Пецярбургу. Яго бацька не дажыў да Акцябрскай рэвалюцыі 10 дзён. Ён меў шчацінны завод і некалькі дамоў у Пецярбургу, а таксама дом ля Курскага вакзала ў Маскве. Усю гэту маёмасць і прадпрыемства гаспадары дабравольна адпісалі на карысць савецкай улады ў 1918 годзе.
Адукацыя і пачатак прафесійнай дзейнасці
Арнольд з дзяцінства быў сур’ёзна зацікаўлены жывёламі і таму не меў сумневаў пра выбар сваёй будучай прафесіі. Ён скончыў нямецкую гімназію Аненшуле, а потым у Санкт-Пецярбургу.
Яшчэ ў студэнцкія гады Арнольд адным з першых заняўся кальцаваннем птушак. У 1911—1914 пачаў вывучаць змены ў фаўне Мінскага Палесся пад уплывам чалавека. Вынікі гэтай працы ён апублікаваў толькі ў 1923 годзеШтамм А. Р. Материалы для познания фауны зверей и птиц Полесья // Народное хозяйство Белоруссии. — 1923. — С. 76-97..
Першая Сусветная вайна
У 1914 годзе пайшоў дабраахвотна на фронт і прайшоў шлях ад радавога да прапаршчыка. Удзельнічаў у баявых дзеяннях на тэрыторыі сучаснай Эстоніі.
Пасля вайны
Пасля заканчэння Грамадзянскай вайны пераехаў у БССР. У 1920 годзе працаваў ляснічым Лужыцкага лясніцтва ў Мазырскім павеце Мінскай губерні. У 1921 годзе ўладкаваўся на працу ў у Петраградзе. З 9 мая 1921 года па 15 кастрычніка 1922 года ён працаваў тэхнікам у Лясным аддзеле ДІВА, са снежня 1921 па ліпень 1922 кіраваў Лясной экскурсійнай станцыяй і з мая 1923 года па канец навучальнага 1924/25 года быў лектарам у Першым працоўным Лесатэхнікуме.
Паралельна з 22 верасня 1922 года па 22 мая 1925 года А. Р. Штам супрацоўнік на правах лабаранта пры кафедры біялогіі лясных звяроў і птушак Ленінградскага ляснога інстытута. Таксама з 1 верасня 1923 па 1 верасня 1924 года ён выкладаў на Рабфаку Ленінградскага ляснога інстытута.
З 20 сакавіка 1925 года па 6 сакавіка 1926 года А. Р. Штам займаў пасаду дырэктара Штильмарк Ф.. Заповедное дело Россиию Теория, практика, история, але гэту працу ён пакінуў па ўласнай заяве.
З 20 сакавіка 1926 па 29 кастрычніка 1927 года стаў загадчыкам аддзелу паляўнічай гаспадаркі і супрацоўнікам Цэнтральнага савету у Харкаве.
У канцы 1920-х ажыццявіў падарожжа на Кольскі паўвостраў, па выніках якой апублікаваў некалькі навуковых артыкулаў.
З 21 лістапада 1927 па 31 жніўня 1929 года працаваў памочнікам ляснічага ў лясніцтве Каланізацыйнага аддзела праўлення .
З 1 лютага 1927 года па 1 лютага 1928 года А. Р. Штам праходзіў аспірантуру на кафедры заалогіі Харкаўскага ўніверсітэта і атрымаў навуковую ступень кандыдата біялагічных навук.
У Харкаве А. Штам пабраўся другім шлюбам з Антанінай Мікалаеўнай Каладзяжнай. Яны пераехалі ў Гомель. З 1 кастрычніка 1930 па 1 лістапада 1931 года кіраваў кафедрай па нямецкай мове ў Беларускім механіка-машынабудаўнічым інстытуце. 2 месяцы, з 15 кастрычніка па 15 снежня 1931 года Арнольд Робертавіч працаваў дацэнтам кафедры заалогіі Гомельскага аграпедагагічнага інстытута.
У хуткім часе сям’я пераехала ў Сочы. Там у 1931 годзе нарадзілася дачка Ева. З 1 лютага 1931 па 15 студзеня 1933 года А. Р. Штам працаваў у Каўказскім запаведніку на розных пасадах ад загадчыка вопытнымі ўстановамі запаведніка да загадчык Паляўнічазнаўчай станцыі КДЗ.
На Далёкім Усходзе
У 1933 годзе А. Р. перабіраецца на Далёкі Усход, спачатку ва Уладзівасток, потым у Благавешчанск. Тут ён працуе ў запаведніках Прымор’я, у тым ліку вывучае фаўну .
З 15 кастрычніка 1933 года па 1 жніўня 1934 года А. Р. Штам працаваў выкладчыкам на кафедры нямецкай мовы ў Далёкаўсходнім Камбінаце замежных моў імя Джона Рыда. З 17 жніўня 1934 года ён — дацэнт , у якім чытае курс лекцый і кіруе практычнымі заняткамі па заалогіі, эмбрыялогіі, гісталогіі і факультатыўнаму курсу заагеаграфіім.
З 1 студзеня па 15 ліпеня 1934 года А. Р. Штам выкладаў нямецкую мову камандзірам штаба МОДУ.
Пераезд ва Уральск
Падчас жыцця на Далёкім Усходзе жонка А. Р. Штама працавала таксідэрмістам. У 1938 годзе пагранічны сабака сцягнула ў яе толькі што падрыхтаванае пудзіла птушкі, з’ела яго і загінула ад мыш’яку, які выкарыстоўваўся для пратраўкі скурак. Баючыся абвінавачванняў у антысавецкай дзейнасці супругі Штамы тэрмінова з’ехалі ва Уральск Заходне-Казахстанскай вобласці, дзе толькі што адкрыўся педагагічны інстытут. А. Р. Штам стаў адным з пачынальнікаў Студент вчера и сегодня .
Пасля працы ў Крыме і на Каўказе А. Р. Штам больш не публікаваўся, а займаўся толькі педагагічнай дзейнасцю. Ён працаваў дацэнтам у педінстытуце, а яго жонка тамсама працуе лабарантакай. Яны разам з калегамі стварылі заалагічны музей пры кафедры заалогііКайназарова А.Е. Музейное дело в Казакхтане / Автореф. канд. дис. истор. наук. – Алматы,1995. – 25 с.Карагойшин Ж.М., Булатова К.Б. Зоология мұражайының білім алушылардың экологиялық танымдылығын қалыптастырудағы орны // «Қазақстан және оған шектес аумақтардағы биоалуантүрлілікті табиғатта және коллекцияларда сақтау» атты халықаралық ғылыми-практикалық конференция материалдары. – Алматы, 2016. – С. 223-226, які з 1938 года ўзначаліў А. Р. Штам. У сваім кабінеце ён стварыў мінізаапарк, дзе жылі рыбы, змеі, аксалотлі і марскія свінкі.
Арышт і пакаранне
Пачатак Вялікай Айчыннай вайны стаў для расійскіх немцаў пачаткам часу рэпрэсій. І Арнольд Робертавіч, і Антаніна Мікалаеўна былі арыштаваныя НКУС 28 кастрычніка 1941 года. Асуджаны 30 снежня 1941 года па артыкулу 58-10 КК РСФСР да пазбаўлення волі ў ППЛ тэрмінам на 10 гадоў. Рэабілітаваны 30 чэрвеня 1958 года Вярхоўным судом КССР за недаказанасцю складу злачынстваДонскова Г.А. Горькие воспоминания оборвавшегося детства / Материалы Международной научно-практической конференции «Рухани жаңғыру жолындағы тарих тағылымы» (в рамках международного проекта «Память во имя будущего», посвященного Дню памяти жертв политических репрессий и голода) – Актобе, 2018. – С.79–82..
А. Р. Штам памёр у лагеры 4 кастрычніка 1943. Месца яго пахавання невядома.
Сям’я
жонка — Варвара Пятроўна сын Аляксей (1923-17.3.1945). Жыў з маці ў Мазыры. З пачаткам ВАВ за 2 месяцы здолеў дабрацца да бацькі ва Уральск. Там з арыштам бацькі разам з самай малодшай сястрой трапіў спачатку ў ссылку, а потым на фронт. Загінуў ў ВенгрыіИнформация из донесения о безвозвратных потерях . дачка Ірына. Жыла з маці ў Мазыры. Была на фронце ў час ВАВ унучка МаяЗубарев С. В. Донскова Г. А. Боль и утраты войны праўнук Сяргей Віктаравіч Зубараў — педагог-біёлаг у Мазырскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі жонка Антаніна Мікалаеўна прыёмны сын Мікалай Астапчанка (ад першага шлюбу А. М. Штам) - у час ВАВ быў ваенным лётчыкам дачка Ева. Пасля арышту бацькоў прыёмнай маці Евы стала Марыя, дачка вядомага гісторыка унучка Вольга Анатольеўна Данскова, кандыдат філалагічных навук, прафесар Наварасійскага філіяла унучка Галіна Анатольеўна Данскова, выкладчыца-філолаг, дацэнт Уральскага ўніверсітэта
У 1927 годзе ў Харкаве пазнаёміўся з Антанінай Мікалаеўнай Каладзяжнай, якая ў хуткім часе стала яго жонкай.
Супругаў арыштавалі ў адзін дзень у снежні 1941 года.
Антаніна Мікалаеўна дажыла ў зняволенні да вызвалення ў 1951 годзе. Яна 10 гадоў адбыла ў . Іх дачку Еву спачатку адправілі з братам Аляксеем у спасылку, а па вяртанні яе ва Уральск дзяўчынку ўдачарыла ў парушэнне закону калега Антаніны Марыя Іванаўна Казлоўская, дачка вядомага гісторыка . Пасля вызвалення з лагеру Антаніна сталася бяздомнай, таму прышла ў дом да Казлоўскіх. Марыя сышла на іншую кватэру, каб дазволіць дзяўчынцы і яе матулі зноў прывыкнуць адна да адной. А. М. Штам больш ніколі не выйшла замуж, жыла з сям’ёй старэйшага сына Мікалая і памёрла ад хваробы ў Кабулеты ў Грузіі ў 1974 годзе.
Навуковая дзейнасць
Усё жыццё прысвяціў вывучэнню звяроў і птушак у прыродным асяроддзі, вывучаў іх ролю і ўзаемаўплыў у біяцэнозах.
Дзейнасць па ахове прыроды
У 1925-26 быў дырэктарам .
У 1927 годзе А. Р. Штам апублікаваў вельмі важны артыкул «Што павінен ведаць паляўнічы пра драпежных птушак?», у якой адным з першых у СССР выказаў думку пра неабходнасць аховы дзённых драпежных птушак і паказаў іх важную ролю ў біяцэнозах. Ён заклікаў паляўнічых ахоўваць драпежных птушак за 36 гадоў да таго, як у 1963 годзе яны былі ўзяты пад ахову заканадаўча.
Бібліяінфармацыя
Штамм А. Р. Сообщение о кольцевании птиц // Наша охота. № 8, 1913. — С. 55-56 Штамм А. Р. Лесная фауна Минского Полесья и изменения, произошедшие в составе её под влиянием человека // Народное хозяйство Белоруссии. № 4, 1923. — С. 85-95 Штамм А. Р. Материалы для познания фауны зверей и птиц Полесья // Народное хозяйство Белоруссии. № 4, 1923. — С. 76-97. Штамм А. Р. Перелёт птиц и кольцевание // Украінський мисливець та рибалка. № 5, 1927. — С. 45-47. Штамм А. Р. Что должен знать охотник о хищных птицах? // Украінський мисливець та рибалка. № 5, 1927. — С. 17-20. Штамм А. Р. О редких животных на Кольском полуострове [Горлица в Хибинах] // Охотник. № 5, 1928 Штамм А. Р. Руководство к организации и ведению охотничьего хозяйства. Л. 1928 Штамм А. Р. Утиное хозяйство лопарей // Охота и природа. № 4, 1928. — С. 8-9. Штамм А. Р. Кое-что о зимняке // Охота и природа. № 4, 1929. — С. 8. Штамм А. Р. Вывучым жыцьцё птах // Паляўнічы Беларусі. № 5, 1930. — С. 8-9.
Спадчына і памяць
Частка архіву А. Р. Штама захоўваецца ў Расійскім дзяржаўным гістарычным архівеРГИА. Ф. 387. Оп. 24. Д. 12138.
5 чэрвеня 2019 года ў Заходне-Казахстанскім універсітэце імя М. Уцямісава праходзіла Рэгіянальная навукова-практычная канферэнцыя, прысвечаная 80-годдзю заалагічнага музея, аснову якога залажылі перад вайной Арнольд Робертавіч і Антаніна Мікалаеўна Штам.
Катэгорыя:Арнітолагі Расіі Катэгорыя:Арнітолагі Беларусі Катэгорыя:Постаці расійскай аховы прыроды Катэгорыя:Постаці беларускай аховы прыроды Катэгорыя:Заолагі Расіі Катэгорыя:Заолагі Беларусі Катэгорыя:Заолагі Украіны Катэгорыя:Постаці ўкраінскай арніталогіі Катэгорыя:Постаці ўкраінскай аховы прыроды Катэгорыя:Постаці казахстанскай педагогікі Катэгорыя:Педагогі Расіі Катэгорыя:Удзельнікі Першай сусветнай вайны