Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі — мураваны каталіцкі храм у аграгарадку Вязынь Вілейскага раёна Мінскай вобласці.

Гісторыя

Пабудаваны ў 1908-1909 гадах. Першапачаткова гэты касцёл быў пабудаваны ў якасці капліцы-пахавальні і ўваходзіў у склад сядзібнага комплексу Гяцэвічаў. Акрамя капліцы якая стала касцёлам, ад сядзібнага комплекса захавалася толькі некалькі гаспадарчых пабудоў.

Капліца была асвечана ў гонар Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і стала выконваць ролю касцёла яшчэ ў першай палове XX стагоддзя. Пасля Другой Сусветнай Вайны касцёл быў зачынены, а ў будынку храма размяшчаліся ў розны час клуб, склад і музей.

У 1993 годзе капліцу вярнулі вернікам, пасля чаго яна была адрэстаўраваная і зноў стала дзеючым касцёламВязынь.

Літаратура А. М. Кулагін. Каталіцкія храмы Беларусі. — Мінск: 2008.

Спасылкі

Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі | Вязынь

Катэгорыя:Касцёлы Вілейскага раёна Катэгорыя:Касцёлы Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Катэгорыя:Вязынь Катэгорыя:1909 год у Беларусі