Анатоль Цімафеевіч Пі́кулеў (; — ) — беларускі вучоны ў галіне біяхіміі і радыебіялогіі, доктар біялагічных навук (1971), прафесар (1972). Заслужаны работнік народнай адукацыі БССР (1989).
Біяграфія Нарадзіўся ў станіцы Глазуноўская (зараз у Кумылжанскім раёне Валгаградскай вобласці Расіі). У 1955 годзе скончыў Валгаградскі медыцынскі інстытут і ў 1958 годзе аспірантуру пры кафедры біяхіміі. Быў накіраваны ў Кемераўскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, дзе займаў пасады асістэнта, дацэнта кафедры біяхімііПикулев Анатолий Тимофеевич // Сайт біялагічнага факультэта БДУ. З 1961 года А. Ц. Пікулеў працаваў у Беларускім дзяржаўным універсітэце. Спачатку займаў пасаду дацэнта кафедры фізіялогіі і біяхіміі раслін, у 1964—1993 гг. — загадчыка кафедрай біяхіміі. Адначасова ў 1973—1980 гг. на пасадзе дэкана біялагічнага факультэта.
Навуковая і грамадская дзейнасць Аўтар навуковых прац па даследаванні залежнасці актыўнасці ферментаў азоцістага абмену цэнтральнай нервовай сістэмы і іншых тканак ад дзеяння на арганізм іанізавальных выпраменьванняў і іншых фактараў. Займаўся даследаваннем ролі гармонаў у абмене рэчываў. Аўтар больш за 300 навуковых прац.
Уваходзіў у склад навукова-метадычнага аб’яднання біялогіі і геаграфіі Міністэрства народнай адукацыі БССР, навукова-метадычных саветаў універсітэта і біялагічнага факультэта, навуковых саветаў Акадэміі навук СССР і Акадэміі навук БССР па радыебіялогіі і біяхіміі, саветаў па прысуджэнні вучоных ступеняў пры інстытутах біяарганічнай хіміі і радыебіялогіі АН БССР і Маскоўскім дзяржаўным універсітэце, рэдакцыйнай калегіі часопіса «Вестник БГУ».
Сярод апублікаваных прац: Метаболические сдвиги в митохондриях облученного организма, связанные с циклом трикарбоновых кислот. — Мн.: Наука и техника, 1977. (разам з А. С. Чаркасавай, М. Ю. Тайцам)
Узнагароды і званні Медаль «Ветэран працы» Дыплом УЦСПС і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхніцы СССР (1986) Заслужаны работнік народнай адукацыі БССР (1989) Ганаровая грамата міністэрства вышэйшай і сярэдняй адукацыі БССР Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР Ганаровыя граматы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Прэмія Асацыяцыі еўразійскіх універсітэтаў (1994, пасмяротна)
Памяць У гонар вучонага названая адна з лекцыйных аўдыторый кафедры біяхіміі біялагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і ў ёй змешчана бібліятэка, перададзеная ў дар яго жонкай.
Літаратура — С. 190.
Спасылкі Пикулев Анатолий Тимофеевич // Сайт біялагічнага факультэта БДУ Пикулев, Анатолий Тимофеевич (1931—1993) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі Выбітныя работнікі і выпускнікі БДУ
Катэгорыя:Выпускнікі Валгаградскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Катэгорыя:Фізіёлагі СССР Катэгорыя:Фізіёлагі Беларусі Катэгорыя:Постаці радыебіялогіі Катэгорыя:Выкладчыкі ВНУ Расіі Катэгорыя:Дэканы біялагічнага факультэта БДУ Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Заслужаныя работнікі народнай адукацыі БССР Катэгорыя:Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР