Ігар Іванавіч Марковіч (нар. 1960, в. Ніжняе Хаміно, Верхнядзвінскі раён) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія Нарадзіўся ў 1960 годзе ў вёсцы Ніжняе Хаміно Верхнядзвінскага раёна. Мае сястру, яна працуе настаўніцай рускай мовы. У дзяцінстве сярод захапленняў былі ровары і матацыклы Пяць фактаў пра пяцярых новых старшыняў райвыканкамаў.

У 1982 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію па спецыяльнасці «Механізацыя сельскай гаспадаркі». У 2009 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

Працоўную дзейнасць пачаткаў у 1982 годзе ў саўгасе «Дрысенскі» Верхнядзвінскага раёна, дзе працаваў інжынерам-механікам, інжынерам па тэхніцы бяспекі і арганізацыі пажарнай аховы, загадчыкам майстэрняў, галоўным інжынерам. З 1987 па 1990 год — інструктар сельскагаспадарчага аддзела, затым інструктар арганізацыйнага аддзела Верхнядзвінскага райкама КПБ Віцебскай вобласці. У 1990 годзе ўзначаліў Верхнядзвінскае КУП па вытворча-тэхнічным абслугоўванні раённага аграпрамысловага аб’яднання Віцебскай вобласці, з 2003 года — гендырэктар ААТ «Верхнядзвінскі райаграсэрвіс».

У сакавіку 2007 года прызначаны старшынёй Верхнядзвінскага райвыканкама. Свой стыль кіраўніцтва называе «дэмакратычным».

26 снежня 2019 года прызначаны старшынёй Полацкага райвыканкама. Пасада кіраўніка Полацкага раёна стала вакантнай пасля таго, як былы старшыня Мікалай Шаўчук стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў.

Узнагароджаны граматай Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі (2017).

Сям’я Мае дваіх сыноў. Адзін з іх жыве ў Наваполацку, працуе юрыстам.

Спасылкі В должности председателя Полоцкого райисполкома утвердили Игоря Марковича 31.12.2019

Катэгорыя:Старшыні Верхнядзвінскага раённага выканаўчага камітэта Катэгорыя:Старшыні Полацкага раённага выканаўчага камітэта