Пандэмія COVID-19 (2020—2023) — сусветная ўспышка хваробы COVID-19, выкліканая новым каранавірусам 2019-nCoV. Захворванні пачаліся яшчэ ў сярэдзіне снежня 2019 года ў горадзе Ухань у цэнтральным Кітаі са з’яўлення і фіксацыі сярод мясцовых жыхароў, звязаных з рынкам жывёл і морапрадуктаў, пнеўманіі невядомага паходжання. Пасля кітайскія навукоўцы вылучылі новы каранавірус — 2019-nCoV, які не меней за 70 % падобны генетычнай паслядоўнасцю на вірус SARS-CoVа, які выклікае цяжкі востры рэспіраторны сіндром (вядомы таксама як атыповая пнеўманія). Пасля яны склалі карту і выявілі генетычную паслядоўнасць геному новага вірусаThe continuing epidemic threat of novel coronaviruses to global health — the latest novel coronavirus outbreak in Wuhan, China, Hui, David S.; Azhar, Esam EI; Madani, Tariq A.; Ntoumi, Francine; Kock, Richard; Dar, Osman; Ippolito, Giuseppe; Mchugh, Timothy D.; Memish, Ziad A..

7 лютага 2020 года каранавірусу 2019-nCoV прысвоена скарочаная назва — NCP (Novel Coronavirus Pneumonia).

Праявы каранавіруса падобныя да іншых вострых вірусных захворванняў. Ён суправаджаецца павышанай тэмпэратурай, ліхаманкай і цяжкасцямі дыхання, у хворага могуць з’яўляцца кашаль, млявасць, пагаршэнне агульнага стану; можа выклікаць бранхіт і пнеўманіюsvaboda.org. Тое, што ў здаровых дарослых інфекцыя праяўляецца слаба, навукоўцы лічаць адной з галоўных прычын яе хуткага пашырэння. У дзяцей COVID-19 у большасці выпадкаў наогул працякае практычна бессімптомна. Гэтыя катэгорыі людзей, самі не хварэючы відавочнай формай, могуць стаць пераносчыкаміria.runashaniva.by.

11 сакавіка 2020 года СААЗ абвясціла, што ўспышка набыла характар ​​пандэміі. Па стане на 17 мая 2023 года зарэгістравана звыш 766 мільёнаў выпадкаў захворвання па ўсім свеце; пацверджана больш за 6,9 млн смяротных зыходаў захворвання.

Прычыны ўзнікнення Многія першыя хворыя былі звязаны з рынкам кітайскага горада Ухань, на якім прадаюцца морапрадукты, а таксама птушкі, змеі, кажаны і сельскагаспадарчыя жывёлы. Меркавалася, што каранавірус мутаваў у арганізме жывёлы, пасля чаго атрымаў магчымасць заразіць чалавека. Спачатку лічылася, што гэта былі морапрадукты (але гэтая версія была вельмі ненадзейнай, бо хвароба пачынаецца з пнеўманіі, значыць, можна думаць пра паветраныя шляхі перадачы). Пазней эксперты прыйшлі да высновы, што 2019-nCoV, напэўна, з’яўляецца гібрыдам каранавіруса, знойдзенага ў лятучых мышэй. На наступным этапе даследчыкі выявілі, што вірус, верагодна, перадаўся людзям ад змейКитайский коронавирус оказался гибридным и передался людям от змей // Вести.ру, 23.01.2020.

Улады Кітая правялі расследаванне з мэтай высветліць паходжанне каранавіруса. Удалося ўсталяваць, што нулявы пацыент быў заражаны зусім не на рынку Уханя, як перш лічылася. У сапраўднасці рынак аказаўся толькі месцам, адкуль пачалося масавае распаўсюджванне COVID-19. Пацвердзіўся той факт, што першапачаткова носьбітамі віруса былі кажаны. Менавіта ад іх каранавірус, які муціраваў, перадаўся чалавекуtvr.by.

Эпідэміялогія

Першыя паведамленні пра ўспышкі хваробы з’явіліся 31 снежня 2019 года, а першыя клінічныя праявы ў тых, хто захварэў з’явіліся раней — 8 снежня 2019 года. Рынак ва Ухані быў закрыты 1 студзеня 2020 года, а людзей з клінічнымі праявамі ізалявалі. Пасля быў праведзены маніторынг больш за 700 чалавек, у тым ліку больш за 400 медыцынскіх работнікаў, якія кантактавалі з падазронымі выпадкамі захворванняў. Што тычыцца прымянення дыягнастычнага ПЛР-тэсту пацвердзілася наяўнасць каранавіруса 2019-nCoV у 41 чалавека ў раёне Ухань. Пазней паведамлялася пра сужэнцаў, адзін з якіх на рынку не быў, але ўсё адно захварэў, тады як яшчэ трое іншых членаў гэтай жа сям’і працавалі на гэтым рынку. 9 студзеня 2020 года ў горадзе ад новай хваробы памёр 61-гадовы чалавек. 16 студзеня ўлады Кітая абвясцілі, што напярэдадні памёр яшчэ адзін 69-гадовы мужчына ва Ухані, у якога таксама пацвердзілася захворванне.

Першы выпадак за межамі Кітая стаў вядомы 13 студзеня. Гэта была 61-гадовая жанчына, якая прыляцела з Уханя 8 студзеня 2020 года ў Бангкок (Тайланд). Колькасць выпадкаў за межамі Кітая павялічылася да трох выпадкаў на 18 студзеня (два ў Тайландзе, адзін у Японіі).

З таго факту, што за межамі Кітая былі зарэгістраваныя некалькі выпадкаў захворвання, эпідэміёлагі прыйшлі да высновы, што колькасць людзей, інфікаваных у горадзе, павінна быць значна (на 1-2 парадкі) большая за афіцыйна зарэгістраваны 41 выпадак. Паводле ацэнак экспертаў-вірусолагаў, колькасць людзей, інфікаваных ва Ухані, складала ад 1700 чалавек на 17 студзеня.

Той факт, што некалькі супрацоўнікаў бальніцы, якія займаліся лячэннем хворых, таксама захварэлі, ясна паказаў, што вірус можа перадавацца ад чалавека да чалавека.

У аэрапортах Сінгапура і Ганконга былі прынятыя меры бяспекі: пасажыраў, якія прыбывалі з Уханя, спецыяльна даглядалі на прадмет падвышанай тэмпературы і апытвалі пра сімптомы пнеўманіі. Розныя аэрапорты ў Тайландзе, Паўднёвай Карэі, Малайзіі і на Філіпінах прынялі аналагічныя меры.

З 18 студзеня адпаведныя меры кантролю таксама дзейнічалі ў трох асноўных аэрапортах ЗША — міжнародным аэрапорце Сан-Францыска (SFO), міжнародным аэрапорце Лос-Анджэлеса (LAX) і міжнародным аэрапорце імя Джона Кенэдзі ў Нью-Ёрку (JFK).

20 студзеня кітайскія ўлады раптам паведамілі пра рэзкае павелічэнні ліку новых выпадкаў захворвання адразу на 140 новых пацыентаў, некаторыя з якіх выяўлены за межамі Уханя ў Шэньчжэні і ў Пекіне. Таксама паведамлялася пра яшчэ адну смерць, выкліканую вірусам, і пра першы выпадак захворвання ў Паўднёвай Карэі.

Кітайскія ўлады афіцыйна пацвердзілі, што былі выпадкі перадачы інфекцыі ад чалавека да чалавека.

21 студзеня ў амерыканца, які вярнуўся з Уханя ў ЗША 15 студзеня ў Сіэтл, была дыягнаставана першая інфекцыя 2019-nCoV за межамі Азіі.

Былі выказаны сур’ёзныя апасенні, што надыходзячы кітайскі Новы год можа значна спрыяць распаўсюджванню віруса. Сотні мільёнаў кітайцаў традыцыйна наведваюць гэтае свята ў Кітаі і за яго межамі, каб адпачыць, адсвяткаваць і сустрэцца са сваякамі.

17 студзеня група мікрабіёлагаў з Імперскага каледжа Вялікабрытаніі апублікавала ацэнку дынамікі распаўсюджвання захворвання, паводле якой да 12 студзеня 2020 гады адбылося 1723 выпадкі заражэння (даверчы інтэрвал 95 %, 427—4471). Гэтыя разлікі засноўваліся на ўдакладненай статыстыцы і мадэлі першапачатковага распаўсюджвання аналагічнага каранавіруса ў Тайландзе і ў Японіі. Яны таксама прыйшлі да высновы, што «нельга выключаць магчымасць хуткай самастойнай перадачы віруса ад чалавека чалавеку». Па меры з’яўлення новых выпадкаў заражэння, пазней былі ўнесены карэктывы: «у адпаведнасці з новымі данымі пра дынаміку росту колькасці людзей, якія маюць сімптомы заражэння 2019-nCoV, мяркуецца наяўнасць больш за 4000 выпадкаў у горадзе Ухань»"Estimating the potential total number of novel Coronavirus cases in Wuhan City, China (Report 2). Група вірусолагаў з універсітэтаў Ганконга прыйшла да гэтай жа высновы, што і папярэднія даследчыкі, з дадатковымі ўдакладненнямі адносна хуткасці распаўсюджвання захворвання на транспарце Кітая.

30 студзеня на пасяджэнні камітэта па надзвычайных сітуацыях СААЗ успышка новага каранавіруса была прызнана надзвычайнай сітуацыяй у галіне грамадскай аховы здароўя міжнароднага значэння. Станам на 17 сакавіка пацверджана 197 425 выпадкаў заражэння ў 164 краінах і тэрыторыях, 7953 смяротных выпадкаў.

Як адзначыў генеральны дырэктар СААЗ Тэдрас Аданом Гебрэесус за два тыдні ў канцы лютага — пачатку сакавіка колькасць выпадкаў новай інфекцыі па-за межамі Кітая вырасла ў 13 разоў, а колькасць закранутых краін павялічылася ўтрая. У пачатку сакавіка вядома было ўжо пра больш за 118 тысяч выпадкаў хваробы ў 114 краінах, а 4291 чалавек памёрsvaboda.org.

14 лютага агенцтва «РИА Новости» са спасылкай на агенцтва Сіньхуа паведаміла, што ўжытая кітайскімі лекарамі методыка пералівання плазмы перахварэлых каранавірусам COVID-19 даказала сваю эфектыўнасць для лячэння заражаных пацыентаў.

11 сакавіка Сусветная арганізацыя аховы здароўя абвясціла ўспышку новага тыпу каранавіруса COVID-19 пандэміяй.

23 сакавіка кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Гебрэесус заявіў, што пандэмія хваробы COVID-19, выкліканай новым каранавірусам, паскараецца. На гэты дзень было зарэгістравана ўжо больш за 300 тысяч выпадкаў захворвання на COVID-19 амаль ва ўсіх краінах. Т. Гебрэесус адзначыў, што хваробе спатрэбілася 67 дзён, каб былі зарэгістраваны першыя 100 тысяч выпадкаў, 11 дзён для наступных 100 тысяч і толькі чатыры дні для апошніх 100 тысячwho.intsvaboda.org.

За 24 сакавіка ў свеце ад новага віруса памёр 2381 чалавек. Гэта быў першы дзень за перыяд пандэміі, калі дзённая лічба ахвяр перавысіла дзве тысячы. Рубеж 1000 быў пяройдзены 5 дзён таму. Рубеж 500 — 10 дзён таму. 19 сакавіка было зарэгістравана 1080 смерцяў, выкліканых наступствамі Covid-19. 14 сакавіка іх было 404nashaniva.by.

Па стане на раніцу 10 ліпеня колькасць выпадкаў каранавіруса ў свеце, паводле Сусветнай метрыкі, складала 12 389 559 чалавек. Напярэдадні захварэлі 222 825 чалавек, гэта найбольш за ўвесь час назіранняў. За суткі памерлі 5 404 чалавекі (усяго 556 601)nashaniva.by.

5 мая 2023 года кіраўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя Тэдрас Гебрэесус аб’явіў аб завяршэнні дзеяння рэжыма надзвычайнай сітуацыі па COVID-19 у свецеtass.ru.

Распаўсюджванне Станам на зіму—вясну 2020 года. ЗША30 609 690 554 103 12 910 082328 20612 910 082164 110 Францыя4 802 45796 438 Расія4 511 97397 986 Вялікабрытанія4 367 969127 058 Італія3 629 000110 328 Турцыя3 400 29631 892 Іспанія3 291 39475 541 Германія2 882 35676 940COVID-19: Fallzahlen in Deutschland und weltweit Coronavirus: Echtzeit-Karte zeigt Zahl der Infektionen in Deutschland, Europa und weltweit

Каранцін

Кітай

Транспартныя сувязі ў правінцыі Хубэй прыпынілі дзесяць гарадоўДесять китайских городов приостановили транспортное сообщение // 24.01.2020: першым аб увядзенні абмежаванняў на выезд і ўезд у горад заявіў горад Ухань, пазней да яго дадаліся яшчэ дзевяць гарадоў — Хуаншы, Эньшы, Чыбі, Сяньтао, Хуанган, Чжыцзян, Эчжоу, Цяньцзян і Сяньнін.

У горадзе Ухань (паняцце горад у Кітаі ўжываецца не колькі да самога гораду, колькі да адміністрацыйнай адзінкі, куды звычайна акрамя самога горада ўваходзяць і іншыя размешчаныя зблізку яго населеныя пункты, у тым ліку сельскія; насельніцтва самага Ухань каля 9 млн чалавек; і 12 млн чал. з прыгарадамі) эфектыўны каранцін пры ўездзе і выездзе з горада быў паўнавартасна ўведзены з 23 студзеня з 10:00 раніцы. Авіязносіны, чыгуначны транспарт, грамадскія аўтобусы, сістэма метро і міжгароднія аўтобусы цалкам прыпыненыя да далейшага паведамленняВ России рассказали о происхождении смертельного вируса // Лента. Ру, 23 января 2020. Жыхары Уханя атрымалі ўказанне не пакідаць горад. Бібліятэкі, музеі і тэатры адмянілі мерапрыемствы і спектаклі.

Ва Ухані створаны каардынацыйны цэнтр па стрымліванні эпідэміі. Эпідэміёлагі з групамі, якія складаліся з медыцынскіх спецыялістаў, заявілі, што ўспышка ва Ухані, па меншай меры, у 10 разоў больш па памерах, чым успышка атыповай пнеўманіі, паклікаўшы людзей трымацца далей ад Уханя, як толькі магчыма.

Пасля ўвядзення каранціну ўзніклі праблемы з лагістыкай, якія выклікалі перабоі ў пастаўках харчовых прадуктаў, лекаў і тавараў першай неабходнасці. Фіксаваўся значны (у 6—10 разоў) рост цэн на прадукты харчавання і медыкаменты, недахоп прадуктаў, які выклікае цісканіну і чэргі ў гандлёвых кропках. Ёсць праблемы з перамяшчэннем па горадзе на грамадскім транспарце, праблемы з дастаўкай і цяжкасці для медыцынскага персаналу, дабіраліся да бальніц і лабараторый.

У іншых гарадскіх акругах, акрамя Уханя, таксама было абвешчана пра закрыццё ўезду і выезду ў Хуанган (насельніцтва 6 млн чал.), Эчжоу (насельніцтва за 1 млн чал.) і аб увядзенні каранцінных мерапрыемстваў на ўсёй тэрыторыі названых населеных пунктаў.