Пабойск С. 34., таксама Паба́йскас () — мястэчка ў Вількамірскім раёне Віленскага павета Літвы. Цэнтр Пабойскай сянюніі. Месціцца на сутоку рэк Вікторка і Жырноўка, за 6 км на поўдзень ад Вількаміра.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Першы пісьмовы ўспамін пра Пабойск датуецца 1 верасня 1435 года, калі тут адбылася бітва паміж войскамі Жыгімонта Кейстутавіча і Свідрыгайлы Альгердавіча. У гэты час ён уваходзіў у склад Віленскага павета Віленскага ваяводства.
У 1436 годзе ў Пабойску быў пабудаваны касцёл.
Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай 1795 года Пабойск апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Вількамірскім павеце Віленскай губерні.
На 1859 год у Пабойску было 12 будынкаў.
Найноўшы час Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж Польшчай і Літвой у 1919 годзе Пабойск апынуўся ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка былопад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1859 год — 129 чал.Krzywicki J. Pobojsk // S. 344. XXI стагоддзе: 2011 год — 234 чал.
Славутасці
Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1836) Помнік на месцы бітвы пад Вількамірам
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі