Юрый Канстанцінавіч Фамічо́ў (;  — ) — вучоны ў галіне мікрабіялогіі, доктар медыцынскіх навук (1967), прафесар (1968). Заслужаны работнік народнай адукацыі БССРСайт біялагічнага факультэта // Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Чыстапаль Татарскай АССР (Рэспубліка Татарстан, Расія). У 1948 годзе скончыў сярэднюю школу ў Мінску і паступіў у Мінскі медыцынскі інстытут на лячэбны факультэт. Інстытут скончыў у 1954 годзе, вучыўся ў аспірантуры і ў 1957 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Працаваў у Інстытуце эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Міністэрства аховы здароўя БССР. У пачатку 1960-х гг. павышаў кваліфікацыю ў Маскве і Англіі. У 1966 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. З 1967 года Ю. К. Фамічоў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, загадваў Праблемнай навукова-даследчай лабараторыяй эксперыментальнай біялогіі. Адначасова ў 1969—1988 гг. займаў пасаду загадчыка кафедрай мікрабіялогіі біялагічнага факультэта. У 1970 годзе знаходзіўся ў навуковай камандзіроўцы ў Вялікабрытаніі, дзе на працягу 6 месяцаў працаваў у Эдынбургскім універсітэце. У 1971—1973 гг. займаў пасаду дэкана біялагічнага факультэта БДУ. З 1988 года займаў пасаду загадчыка кафедрай генетыкі, у 1993—2011 гг. — прафесара кафедры мікрабіялогіі.

Памёр Ю. К. Фамічоў 2 сакавіка 2105 г. Пахаваны на Паўночных могілках ў Мінску.

Навуковая дзейнасць Аўтар больш за 300 навуковых прац, у т.л. 40 патэнтаў і аўтарскіх пасведчанняў на вынаходніцтвы, 10 лекцыйных курсаў у галіне агульнай мікрабіялогіі, генетыкі бактэрый, малекулярнай біялогіі, генетычнай інжынерыі.

Пад кіраўніцтвам Ю. К. Фамічова абаронены 4 доктарскія і каля 40 кандыдацкіх дысертацый.

Узнагароды і званні Медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна»; Заслужаны работнік народнай адукацыі БССР; Заслужаны работнік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта; Заслужаны Сорасаўскі прафесар.

Літаратура  — С. 185.

Спасылкі Сайт біялагічнага факультэта // Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт

Катэгорыя:Мікрабіёлагі СССР Катэгорыя:Мікрабіёлагі Беларусі Катэгорыя:Дэканы біялагічнага факультэта БДУ Катэгорыя:Уладальнікі ганаровага звання Беларускай ССР Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ