РуднікіНазва паводле карты да артыкула , часам Ру́дзнінкай () — вёска ў Салечніцкім раёне Віленскага павета Літвы. Уваходзіць у склад Яшунскай сянюніі. Размешчана на рацэ Мерачанка.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Упершыню Руднікі ўпамінаюцца ў XV стагоддзі. У гэты час яны ўваходзілі ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства. Напісанне старабеларускай мовай: Рудники С. 231., лацінскай мовай Rudnikum.

Лічыцца, што Казімір Ягелончык палюбіў гэта месца праз блізкасць да Вільні, загадаў збудаваць тут паляўнічы двор. Двор з’явіўся каля 1470 года. У 1511 годзе ў Рудніках быў пабудаваны касцёл паводле фундацыі Жыгімонта Старога, таксама былі збудаваны 3 асобныя драўляныя палацыкі. У XVI стагоддзі цераз Руднікі ішоў тракт з Вільні ў Кракаў. Віленская брама ў прадмесці, ад якой ішла дарога на Руднікі, была названа Рудніцай.

У 1655 годзе шведскія войскі спалілі рудніцкі палац і касцёл.

У 1766 годзе ўласнасць Міхала Бжастоўскага. У 1790 годзе ўласнасць Гелены Дамброўскай, падваяводзіны Смаленскай, якая адбудавала касцёл у Рудніках.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Руднікі апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.

На 1866 год у Рудніках было 15 будынкаў.

За часамі Першай сусветнай вайны з 1915 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі С. 18.. У пачатку 1919 года тэрыторыя занята Чырвонай Арміяй С. 20.. З 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР, у канцы сакавіка заняты польскімі войскамі.

У 1920 годзе Руднікі апынуліся ў Сярэдняй Літве, з 1922 года ў складзе Польшчы. У беларускай гістарыяграфіі землі вядомыя як Заходняя Беларусь.

У другой палове верасня 1939 года Руднікі заняты Чырвонай Арміяй, 10 кастрычніка 1939 года паводле дагавора з СССР тэрыторыя Віленскай вобласці перададзена Літве. З 1940 года ў Літоўскай ССР.

У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.

З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1866 год — 160 чал., з 150 каталікоў і 10 іўдзеяў; 1881 год — 210 чал.

Славутасці

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы (1884)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі