Рацніча (, традыцыйная беларуская назва — Ротніца) — вёска ў Друскінінкайскім самакіраванні Алітускага павета Літвы. Уваходзіць у склад горада Друскінінкая. Размешчана пры ўтоку ракі Рацніча (Ратнічанкі) у Нямунас, ва ўсходняй частцы горада.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае Упершыню Ротніца ўпамінаецца ў XVII стагоддзі. У гэты час яна ўваходзіла ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.

У 1762 годзе з фундацыі Лявона Сапегі ў Ротніцы быў пабудаваны касцёл.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Ротніца апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Троцкім павеце Віленскай губерні.

На 1866 год у Ротніцы было 44 будынкі.

Найноўшы час У Першую сусветную вайну з верасня 1915 года да канца 1918 года Ротніца акупавана германскімі войскамі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі С. 19.. 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі ўвайшла ў склад Беларускай ССР. У 1920 годзе Ротніца апынулася ў складзе Сярэдняй Літвы, у 1922 годзе — у складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.

Пасля заняцця тэрыторыі ў выніку паходу ў Заходнюю Беларусь у верасні 1939 года ўлады СССР перадалі мястэчка Літве. У чэрвені 1941—1944 гадах Ротніца знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Рэйха.

Насельніцтва XIX стагоддзе: 1866 год — 217 чал., з 46 каталікоў і 171 іўдзейKrzywicki J. Rotnica // S. 812. XX стагоддзе: 1970 год — 560 чал.

Славутасці Касцёл Святога Барталамея Апостала (1910) Магіла Яна Чачота (1847) Могілкі іўдзейскія

Спасылкі