Свентаязоры С. 87., таксама Швя́нцяжарыс () — мястэчка ў Лаздзейскім раёне Аліцкага павета Літвы. Цэнтр сянюніі. Месціцца на беразе , за 8 км на ўсход ад Лаздзеі.
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае Упершыню Свентаязоры ўпамінаецца ў XVI ст. У гэты час яны ўваходзіла ў склад Троцкага павета Троцкага ваяводства.
У 1598 годзе ў Свентаязорах збудавалі евангелісцка-рэфарматарскі збор (з 1663 года — касцёл).
Пад уладай Расійскай імперыі У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе Свентаязоры апынулася ў складзе Прусіі, у 1807 годзе згодна з Тыльзіцкім мірным дагаворам — у складзе Герцагства Варшаўскага, з 1815 года ў Царстве Польскім, залежным ад Расійскай імперыі, у Сейненскім павеце Сувалкаўскай губерні.
На 1827 год у Свентаязорах было 37 будынкаў.
Найноўшы час Пасля польска-літоўскіх баёў і падпісання пагаднення паміж міжваеннай Польшчай і Літвой у 1919 годзе Свентаязоры апынуліся ў складзе Літвы. З 1940 года ў Літоўскай ССР. У часы Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 года мястэчка было пад акупацыяй Германіі.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы.
Насельніцтва XIX стагоддзе: 1827 год — 271 чал.Chlebowski B. Święto Jeziory // S. 697. XXI стагоддзе: 2011 год — 295 чал.
Славутасці Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1882)
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Мястэчкі Літвы