Слуцк — старажытны магдэбургскі горад, цэнтр гістарычнага рэгіёна (частка Наваградчыны), колішняя рэзідэнцыя князёў Алелькавічаў. У часы Радзівілаў горад стаў цэнтрам вытворчасці шаўковых паясоў, аднаго з сімвалаў беларусаў. У 1920 годзе ў ваколіцах Слуцка адбылося ўзброенае выступленне ў абарону незалежнасці Беларусі. Да нашага часу захаваліся барочныя царква Святога Міхала Арханёла і жылы корпус кляштара бернардзінцаў, класіцыстычныя будынкі дваранскага сходу, кальвінскай гімназіі. Сярод мясцовых славутасцей вылучаліся гарадскія ўмацаванні з трыма мураванымі брамамі, , а таксама царква Святой Тройцы, касцёл Святога Антонія, кальвінскі збор і сінагога, помнікі архітэктуры XVII—XIX стагоддзяў, . Акрамя таго, у горадзе знаходзілася вялікая колькасць помнікаў драўлянай сакральнай архітэктуры часоў Вялікага Княства Літоўскага.
Ранняе Сярэдневякоўе
Першай пісьмовай згадкай Слуцка традыцыйна лічыцца запіс у «Аповесці мінулых часоў»: «В лѣто . Приходи Володимеръ на Глѣба; Глѣбъ бо бѧше воевалъ Дрѣговичи и Случескъ пожегъ…». Між тым, у розных гістарычных крыніцах існуюць упамінанні Слуцка раней за 1116 год, якія не маюць спасылак на дакументы: паводле звестак кіева-пячэрскага архімандрыта Іосіфа Трызны (XVII ст.), Уладзімір Святаславіч надаў Тураўскай епархіі ў 1005 годзе разам з іншымі гарадамі і Слуцк.
Магчыма, каля 1020-х гадоў у абмен на ваенную падтрымку Кіева Полацкаму княству былі перададзены Менск з акругай, праз што Слуцк надоўга стаў памежным фарпостам Тураўскай воласці, што цягам двух наступных стагоддзяў вызначала яго сувязі.
У пачатку ХІІ стагоддзя Слуцк з наваколлямі некалькі разоў ваяваў Глеб Менскі, але беспаспяхова.
У 1149 годзе Юрый Далгарукі перадаў Слуцк («и Случеск, и Клеческ, и вси Дрегвиче») чарнігаўскаму князю Святаславу Ольгавічу.
Да 1160 года Слуцк стаў сталіцай удзельнага Слуцкага княства, першы вядомы князь -- Уладзімір Мсціславіч, унук Уладзіміра Манамаха. Яго княжанне доўжылася два гады, пасля яго прагнала кааліцыя князёў на чале з Расціславам Мсціславічам: «Рюрик и Святополк Гюргевичь Туровьским и Святослав Всеволодович с братомъ Ярославом и съ Олгомъ Святославичем и с Володимиричемъ и съ Кривьскими князьми идоша къ Случьску». На кароткі час Слуцкае княства ўвайшло ў склад Тураўскага, але ў 1190-я гады канчаткова адасобілася.
Вялікае Княства Літоўскае
У першай палове XIV стагоддзя разам з іншымі землямі сучаснай Беларусі ў склад Вялікага Княства Літоўскага ўвайшло і Слуцкае княства. Уладзімір Альгердавіч, брат Ягайлы, замест Кіеўскага княства атрымаў меней значнае Слуцкае. Алелькавічы, нашчадкі Уладзіміра Альгердавіча, валодалі княствам у 1395—1612 гадах.
У XV стагоддзі Слуцк стаў адным з буйных феадальных гарадоў. Ён меў Верхні, Ніжні і Новы замкі. Узрасла яго роля і ў палітычным жыцці Вялікага Княства Літоўскага. Так, у 1433 годзе горад быў цэнтрам выступлення незадаволеных феадалаў супраць вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча. У 1481 годзе тут спланавалі і распачалі выступленне ўжо супраць Казіміра Ягайлавіча.
У грамаце 1441 года вялікі князь Казімір пералічыў 15 найбольш буйных гарадоў Вялікага Княства Літоўскага, сярод якіх значыўся і Слуцк. 21 красавіка 1441 года трэцім з гарадоў сучаснай Беларусі яму надалі права на самакіраванне. Слуцк таксама стаў першым прыватнаўласніцкім горадам, які атрымаў Магдэбургскае права, бо ўсе папярэднія знаходзіліся ў дзяржаўнай уласнасці. Органам самакіравання з’яўляўся магістрат, ачолены войтам і бурмістрамі.
У 1502 годзе адбыўся першы набег татараў на Слуцк. Князь Сямён Алелькавіч з ваяводзічам падольскім Янам Бучацкім разбілі загон татараў колькасцю 150 чалавек (паводле звестак Хронікі Літоўскай і Жамойцкай — 1500)Канановіч У., Набегі крымскіх татар на Случчыну на рацэ Ушы пад Бабруйскам. У Хроніцы Быхаўца ёсць звесткі на гэты конт:
Тою ж восенню прыйшла вестка каралю Аляксандру, што татары, перайшоўшы раку Прыпяць, ваююць па валасцях. І кароль напісаў да князя Сямёна Міхайлавіча Слуцкага і паслаў яму на дапамогу ваяводзіча падольскага Яна Бучацкага, а з ім дваран сваіх літоўскіх ды рускіх і рацаў нямала. Князь жа Сямён Слуцкі з панам ваяводзічам і з усімі вышэйназванымі дваранамі гналіся за татарамі і дагналі некаторых за Бабруйскам, за шэсць міль ад горада, на рацэ Ушы. Было іх толькі паўтараста. І, дагнаўшы, пабілі іх і назад вярнуліся.
5 жніўня 1506 года, пад час аднаго з татарскіх набегаў, войска Вялікага Княства Літоўскага на чале з Міхалам Глінскім ушчэнт разбіла крымскіх татараў пад Клецкам.
З 1507 года Слуцк увайшоў у склад Наваградскага ваяводства, у гэты час тут быў замкавы суд і месца збору паспалітага рушэння. У 1508 годзе князь Міхал Львовіч Глінскі ўчыніў феадальны мяцеж, пад час якога Слуцк быў спалены, акрамя замку. З прычыны разбурэння горада і знішчэння большай часткі ягонага насельніцтва татарамі, а таксама паўстання князь слуцкі Сямён Алелькавіч адклікаў права на самакіраванне.
Па смерці Юрыя Алелькавіча (1578 год) у 1582 годзе Слуцк падзялілі паміж сабой тры ягоныя сыны: Старое Места, Новае Места і Востраў (прадмесце па-за гарадскімі ўмацаваннямі) — у кожнай з якіх быў свой князь і войт. Такім чынам, горад кіраваўся трыма князямі і трыма войтамі. Слуцк быў зноў аб’яднаны ў 1592 годзе: па смерці Юрыя ў маі 1586 года, Аляксандра — у чэрвені 1591 года і Яна Сямёна — у сакавіку 1592 года ўся спадчына дасталася маленькай дачцэ Юрыя Соф’і, якую апякаў спачатку Юрый, а потым яго брат Геранім Хадкевіч.
Соф’я, апошняя прадстаўніца роду Алелькавічаў890 год з часу першага летапіснага ўпамінання (1116) г. Слуцка , памерла 19 сакавіка 1612 года пад час родаў, нарадзіўшы нежывое дзіцяСвятло далёкай зоркі , па чым уся маёмасць перайшла да яе мужа Януша VI Радзівіла.
У маі 1617 года адбылося заснаванне кальвінскай гімназіі, адкрытай у 1624 годзе. У гэтым жа годзе таксама адкрылася школа для месцічаў. У 1630—1640 гадах Багуслаў Радзівіл ператварыў Слуцк у горад-крэпасць; пры княскім двары вёўся Слуцкі летапіс, была бібліятэка. На падставе гэтых кніг і летапісу Мацей Стрыйкоўскі напісаў сваю «Хроніку» Семянчук А. Беларуска-літоўскія летапісы і польскія хронікі. — Гародня: ГрДУ, 2000. .
На просьбу жыхароў Слуцка, перададзеную Багуславам Радзівілам каралю 27 жніўня 1652 года, горад паўторна атрымаў Магдэбургскае права, пацверджанае 24 сакавіка 1653 года соймам Рэчы Паспалітай. Згодна з прывілеем, Слуцку таксама надалі герб. Паводле адных звестак, гэта была «Пагоня» («у чырвоным полі на белым кані збройны рыцар імчыцца ўлева»). Згодна з іншымі крыніцамі, горад атрымаў герб «Пагоньчык» («у блакітным полі срэбны конь з крыламі; на чырвонай гуньцы пад княжацкай каронай манаграма Radzivil Dux»; С. 234. таксама разглядаецца версія, што манаграма расшыфроўваецца як Boguslaus Radzivil Dux), што таксама пацвярджаецца знаходжаннем гэтага герба на мескай пячатцы ў XVII—XVIII стагодздзях.
У вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай маскоўскія войскі некалькі разоў спрабавалі захапіць горад, але здабыць яго так і не здолелі. Хоць сам Слуцк не быў разбураны, аднак захопнікі спалілі і зруйнавалі ягоныя прадмесці. У той час грамадска-палітычная сітуацыя ў Слуцку была нестабільнай, што прыводзіла да выступленняў супраць уладаў горада. Гэтак, у 1661 годзе мяшчанаў не задаволіла ўвядзенне новага гандлёвага падатку. У 1684, 1685, 1695 і 1699 гадах адбыліся выступленні жыхароў.
З 1672 года ў Слуцку працавала друкарня, перавезеная сюды з Елгавы. На ёй друкаваліся як кнігі рэлігійнага зместу, так і свецкая літаратура, календары, геаграфічныя даведнікі. У 1673—1687 гадах з друкарні выйшла 23 кнігі агульным . Аднак у 1705 годзе яе перавезлі ў Каралевец.
На 1683 год у Слуцку працавала 16 рамесных гільдыяў (у 1777 годзе — 18). У 1730—1740-я гады ў горадзе ўзніклі суконная, палатняная мануфактуры, Слуцкая мануфактура шаўковых паясоў. У XVII стагоддзі ў Слуцку паявілася адна з першых на тэрыторыі сучаснай Беларусі аптэк.
20 сакавіка 1767 года ўтварылася Слуцкая канфедэрацыя, мэтай якой было прымусіць Станіслава Аўгуста Панятоўскага ўраўнаць у правах канфедэратаў і каталіцкую шляхту. Фактычна мэтай гэтай канфедэрацыі, як і Торунскай пратэстанцкай і Радамскай каталіцкай канфедэрацый, была дэстабілізацыя ўнутранага становішча Рэчы Паспалітай. Канфедэрацыю прыняла пад «найвышэйшую пратэкцыю» Кацярына II, расійская імператрыца.
У лістападзе 1791 года на базе Слуцкага княства ўтварыўся Случарэцкі павет у складзе Наваградскага ваяводства.
Пад уладай Расійскай імперыі
Па падпісанні канвенцыі аб другім падзеле Рэчы Паспалітай года Слуцк разам з іншымі гарадамі Вялікага Княства Літоўскага апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе ў якасці павятовага цэнтру быў уключаны ў Мінскую губерню.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі