Шлёмнік звычайны, Шлёмнік каўпаканосны (Scutellaria galericulata) — від кветкавых раслін роду сямейства .

Батанічнае апісанне

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 20—75 см, з доўгім галінастым карэнішчам. Сцябло прамое або ўзыходнае, чатырохграннае, простае або галінастае, апушанае пераважна па рэбрах. Лісце супраціўнае, простае, суцэльнае, падоўжана-яйцападобнай формы, гародчата-зубчастае па краі, з вострай верхавінкай, апушанае, на кароткіх чаранках. Кветкі сіне-фіялетавага колеру з адценнямі, на кароткіх кветаножках у пазухах сярэдніх і верхніх лістоў і ўтвараюць рыхлае суквецце. Плод — чатырохарэшак.

Распаўсюджанне і экалогія Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Святлолюбівая і ценевынослівая расліна. Гіграфіт і мезатроф. Расце на вільготных і забалочаных лугах, балотах, у пойменных і забалочаных лясах, прыбярэжных і пойменных хмызняках, па берагах вадаёмаў.

выкарыстанне Лекавая, фарбавальная і дэкаратыўная расліна.

Сінонімы

Літаратура

Спасылкі

Scutellaria galericulata L. (Шлемник обыкновенный) // Праект Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэат імя М. В. Ламаносава «Ноев ковчег»

Катэгорыя:Шлёмнік Катэгорыя:Флора Еўразіі Катэгорыя:Флора Паўночнай Амерыкі Катэгорыя:Лекавыя расліны Катэгорыя:Фарбавальныя расліны Катэгорыя:Расліны, апісаныя ў 1753 годзе