Джэк Ло́ндан (, пры нараджэнні Джон Гры́фіт Чэ́йні, ; , Сан-Францыска, Каліфорнія, ЗША — ) — амерыканскі пісьменнік, найбольш вядомы, як аўтар прыгодніцкіх апавяданняў і раманаў.

Біяграфічныя звесткі Вучыўся ў Каліфарнійскім універсітэце (1896—1897). Быў золаташукальнікам на Алясцы (1897—1898).

Творчасць Друкаваўся з 1893. Вядомасць яму прынеслі т.зв. паўночныя апавяданні, у якіх дадзены яркія апісанні суровай паўночнай прыроды і паводзіны чалавека ў іх: зборнікі «Сын ваўка» (1900), «Бог яго бацькоў» (1901), «Дзеці маршу» (1902), раман «Дачка снягоў» (1902). Майстар анімалістычнага жанру (аповесці «Кліч продкаў», 1903; «Белы Ікол», 1906) і т.зв. марской прозы (раман «Марскі воўк», 1904; зборнік «Апавяданні паўднёвых мораў», 1911). Пад уплывам барацьбы амерыканскага пралетарыяту і рэвалюцыі 1905—1907 гадоў у Расіі выдаў зборнікі публіцыстычных артыкулаў «Вайна класаў» (1905), «Рэвалюцыя» (1910), раман-утопію «Жалезная пята» (1908). Вяршыня творчасці Джэка Лондана — аўтабіяграфічны раман «Марцін Ідэн» (1909) пра трагічны лёс пісьменніка з народа. Аўтар раманаў «Месячная даліна» (1913), «Маленькая гаспадыня Вялікага дома» (1916), «Сэрцы трох» (выд. 1920) і інш.

На беларускую мову асобныя творы Дж. Лондана пераклалі А. І. Якімовіч, А. Мардвілка, Н. Саламевіч, А. Саламевіч, У. Чаркас.

Беларускія пераклады Нязвычайны адрывак: Апавяданне / Пер.з англ.мовы А.Мардвілкі. — Мн.: Выд. ЦК"Маладняка", 1926. Бук — паштовы сабака / Джэк Лёндон. — Мн.: Беларус. дзярж. выд-ва, 1930. — (Бібліятэка школьніка). Забаставаў: Апавяданні / Пер. А.Якімовіча. — Мн.: Белдзяржвыд, 1931. Кулі: Апавяданне. — Мн.: Белдзяржвыд, 1931. Сказанне аб Кішы / Джэк Лондан. — Мн.: ДВБ. Дзіцячая літ., 1938. Белы клык / Джэк Лондан. — Мн.: Дзярж. выд-ва Беларусі, 1939. Смок Белью / Джэк Лондан. — Мн.: Дзярж. выд-ва БССР, 1947. — (Навукова-прыгодніцкая бібліятэка). Кліч продкаў; Любоў да жыцця; Белы Ікол. Мн., 1997.

Катэгорыя:Пісьменнікі ЗША Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Сацыялісты ЗША Катэгорыя:Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі Катэгорыя:Пісьменнікі-самазабойцы